На трасе М1 кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём і ўляцеў у спадарожны ЗІЛ. Мужчына загінуў
2 красавiка 2024 у 1712072460
«Зеркало»
Кіроўца мікрааўтобуса загінуў пасля сутыкнення з грузавіком у Івацэвіцкім раёне, паведамілі ў абласной ДАІ.
Здарэнне адбылося 2 красавіка каля 4.30. Папярэдне высветлена, што 29-гадовы жыхар Жабінкі ехаў на Volkswagen па трасе М1 Брэст - Мінск - мяжа РФ. На 135-м кіламетры дарогі ён заснуў за рулём і сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем ЗІЛ, якім кіраваў 58-гадовы мужчына.
У выніку ДТЗ кіроўца VW ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.