У Польшчы аўтобус, які ехаў з Гданьска ў Мінск, вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва
апублікавана: 24 красавiка 2024 в 09.13
абноўлена: 24 красавiка 2024 в 10.34
«Зеркало»
Недалёка ад польскага горада Седльцэ ў ДТЗ трапіў аўтобус, што ехаў маршрутам Гданьск - Мінск. Пра гэта раніцай 24 красавіка паведаміла мясцовае выданне Tygodnik Siedlecki.
Паводле звестак прадстаўніка экстранных службаў, каля 6.00 24 красавіка аўтобус, у якім знаходзіліся 15 чалавек, вылецеў з дарогі ў кювет, перакуліўся на бок і ўрэзаўся ў дрэва.
У аварыі пацярпелі пяць чалавек. Яны атрымалі лёгкія траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.
Прычыны аварыі высвятляюцца. Паводле звестак TVN, кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем.