Замежніца ўдарыла мінчука бутэлькай на Зыбіцкай: ёй не спадабаўся яго позірк
23 мая 2024 у 1716473640
«Зеркало»
Аператыўнікі затрымалі ў Мінску 36-гадовую замежніцу, якая на вуліцы ўдарыла мінчука бутэлькай па галаве. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Милиция Минска».
This browser does not support the video element.
«Як высветлілася, у дзень здарэння пацярпелы ў кампаніі таварышаў знаходзіўся на вуліцы Зыбіцкай. Замежніца нечакана падышла да мінчука і шкляной бутэлькай нанесла некалькі ўдараў у вобласць галавы», - расказалі падрабязнасці ў міліцыі.
Затрыманая патлумачыла свае дзеянні тым, што нібыта пацярпелы «кепска» на яе паглядзеў, праз што паміж імі ўзнікла слоўная лаянка.
Жанчына цяпер знаходзіцца ў ІЧУ. На яе завялі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Ёй можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.