У Светлагорску мама пакінула ў ванне трох малых. Неўзабаве яна знайшла дзвюх дачок «у стане ўтаплення»
18 снежня 2024 у 1734517380
Максім Іскрын / «Зеркало»
Двое малых ледзь не патанулі ў ванне ў Светлагорску. Падрабязнасці інцыдэнту расказалі ў Гомельскім ТРВАД.
Мама чацвярых дзяцей занялася прыборкай і хатнімі справамі. Пасадзіўшы ў напоўненую вадой ванну трох малых, дваім з якіх па паўтара года, а трэцяму - чатыры гады, яна ўзялася за вырашэнне хатніх пытанняў.
«Неўзабаве, пачуўшы падазроныя гукі, жанчына зайшла ў ванны пакой і ўбачыла дзвюх дзяўчынак у стане ўтаплення», - паведамілі ў ТРВАД.
Мама выклікала хуткую. На шчасце, дзеці жывыя. Дапамогу ім аказваюць дактары.
Па гэтым факце прызначылі праверку.