Расійскі прапагандыст сцвярджае, што пытаў Пуціна, чаму Беларусь не ваюе на баку РФ. Што той яму адказаў?
11 жнiўня 2023 у 1691735280
«Зеркало»
Пракрамлёўскі «ваенкар» Аляксандр Сладкоў у сваім тэлеграм-канале напісаў пра тое, што нібыта абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным магчымасць удзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Прапагандыст расказаў, што ў яго была магчымасць асабіста спытаць Пуціна, чаму Беларусь не ваюе на баку Расіі.
«Вярхоўны (вярхоўны галоўнакамандуючы РФ Уладзімір Пуцін. - Заўв. рэд.) адказаў: "Навошта?" Я падумаў і зразумеў, што я з ім абсалютна згодны», - напісаў Сладкоў.
Калі адбылася гэтая размова, прапагандыст не ўдакладняе. Адзначым, што ў чэрвені Уладзімір Пуцін сустракаўся з расійскімі «ваенкарамі». На тым мерапрыемстве таксама прысутнічаў Сладкоў. Аднак у прэс-рэлізе, які апублікавала прэс-служба Крамля, пытанне ўдзелу Беларусі ў развязанай Расіяй вайне не ўздымалася ні Сладковым, ні іншымі ўдзельнікамі сустрэчы.
Чытайце таксама