У Беларусі знайшлася другая база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны, звесткі зліваюць памежнікі
29 верасня 2023 у 1695934920
«Зеркало»
У верасні ў Беларусі абнавілі базу «дармаедаў». Гэта робяць адзін раз на квартал: хто не можа пацвердзіць занятасць, трапляе ў лік утрыманцаў. Аднак высветлілася, што чыноўнікі паралельна вядуць яшчэ адну базу «дармаедаў», якую абнаўляюць раз на месяц. Прычым звесткі для яе перадае Дзяржпамежкамітэт.
Базу не занятага ў эканоміцы насельніцтва абнаўлялі апошні раз у верасні. Інфармацыю ў ёй актуалізуюць адзін раз на квартал. У гэтым месяцы ў базу ўключылі тых, хто не змог пацвердзіць занятасць за красавік - чэрвень гэтага года. Утрыманцам, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, выстаўляюць па поўных тарыфах плацяжы за газазабяспечанне, ацяпленне і гарачую ваду.
Аднак чыноўнікі, як высветлілася, паралельна вядуць другую базу «дармаедаў». Яе абнаўляюць штомесяц, а ўключаюць у яе тых, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён. Звесткі для гэтай базы перадае Дзяржпамежкамітэт. Пра гэта расказалі ў «дармаедскай» камісіі Лідскага раёна.
Нагадаем, «дармаедамі» лічацца тыя, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, нават калі працуе ці вучыцца за мяжой. Але тут ёсць выключэнне, гэта не датычыць тых, хто працуе ці праходзіць навучанне ў краінах ЕАЭС - Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне - выезд на лячэнне або ў камандзіроўку. Нагадаем, ёсць яшчэ некалькі легальных варыянтаў, як пазбегнуць «дармаедства».
Чытайце таксама