Дзярждэпартамэнт ЗША: да вызвалення палітвязняў змякчэння санкцый і паляпшэння адносін з Мінскам не будзе
6 снежня 2023 у 1701892680
«Зеркало»
Злучаныя Штаты не змякчаць санкцыі ў дачыненні да Мінска, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні. Пра гэта заявіў беларускім журналістам прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер 6 снежня на брыфінгу ў Вашынгтоне, піша «Позірк».
Падкрэсліўшы, што 6−7 снежня ў сталіцы ЗША праходзіць першы стратэгічны дыялог з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, Мілер адзначыў: «Мы радыя вітаць Святлану Ціханоўскую ў Дзярждэпартаменце».
Ён нагадаў, што 5 снежня офіс па кантролі за замежнымі актывамі Казначэйства ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да 19 фізічных і юрыдычных асоб, якія «падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, працуюць у беларускім абаронным сектары і падтрымліваюць Расію ў яе ваеннай агрэсіі супраць Украіны».
«Гэта апошнія на дадзены момант нашыя намаганні па прыцягненні да адказнасці беларускага рэжыму, - сказаў ён. - І нашае пасланне Лукашэнку і тым, хто праводзіць рэпрэсіі, яснае і дакладнае: мы не будзем гаварыць пра змяненне нашай палітыкі, змякчэнне санкцый і паляпшэнне нашых адносін, пакуль рэжым не вызваліць усіх палітвязняў, не спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа і не перастане ўдзельнічаць у расійскай вайне супраць Украіны».
Чытайце таксама