У Генпракуратуры паўсталі прэтэнзіі да Wildberries
1 кастрычнiка 2024 у 1727785560
«Зеркало»
На расійскім маркетплэйсе Wildberries прадаваліся беспілотнікі, авіямадэлі і запчасткі да іх. У Генпракуратуры Беларусі звярнулі на гэта ўвагу і запатрабавалі ліквідаваць парушэнне.
- Бескантрольнае распаўсюджванне названай авіяцыйнай тэхнікі здольна аказаць негатыўны ўплыў на забеспячэнне грамадскай бяспекі, паколькі павышае рызыкі яе выкарыстання ў супрацьпраўных мэтах, у тым ліку для парушэння грамадскага парадку, экстрэмісцкай дзейнасці і здзяйснення актаў тэрарызму, - паведамілі ў Генпракуратуры.
У наглядным ведамстве нагадалі, што з 25 верасня 2023 года ў Беларусі ўведзена забарона для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот і эксплуатацыю беспілотнай тэхнікі.
Чытайце таксама