Для «дармаедаў» з 1 студзеня ўвялі новае абмежаванне
3 студзеня 2025 у 1735895460
Іван Зверабой / «Зеркало»
У Беларусі з 1 студзеня 2025 года з'явілася новаўвядзенне што да «дармаедства». Яно прадугледжваецца праўкамі ў законы па пытаннях занятасці насельніцтва. Нагадаем, тыя, хто трапляе ў базу «дармаедаў», поўнымі тарыфамі аплачваюць некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі - ацяпленне, падагрэў вады і газ.
З гэтага года ў Беларусі ўвялі новую ўмову для тых, хто прэтэндуе на дапамогу па беспрацоўі ад цэнтра занятасці насельніцтва. Для гэтага трэба знаходзіцца «не менш за пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўнымі ў працоўных адносінах».
Як альтэрнатыва - праца па грамадзянска-прававых дамовах (то-бок па дамове падраду). Але ў такім выпадку ёсць дадатковая ўмова - выплата страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Нагадаем, у 2024 годзе дапамога па беспрацоўі складала максімум дзве базавыя велічыні, то-бок 80 рублёў. Але некаторым катэгорыям, напрыклад, тым, якія выхоўваюць дзяцей, даюць прыбаўку ў памеры 10%.
У 2025 годзе ўлады збіраюцца ўвесці фіксаваны памер дапамогі па беспрацоўі. Яго мусіць вызначыць урад.
Нагадаем, у 2024 годзе паведамлялася, што ўлады працягваюць абмяркоўваць магчымыя новыя абмежаванні для тых, хто трапіў у базу «дармаедаў». Не выключана, што для тых, хто працуе за мяжой могуць увесці абмежаванні што да бясплатнай медыцыны. У прыватнасці, кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава заклапацілася дальнабойшчыкамі.
Чытайце таксама