КДБ у межах вучэнняў увёў рэжым контртэрарыстычнай аперацыі з узмоцненым кантролем у Гродне

21 лiстапада 2024 у 1732166040
Вера Караўская / «Зеркало»

КДБ увёў рэжым контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

На гэты час будзе задзейнічаная вайсковая і іншая спецтэхніка і ўведзены ўзмоцнены кантроль. У зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў абмежаваны дарожны рух.

Нагадаем, раней у МУС паведамілі, што з 19 да 22 лістапада ў Мінску і іншых гарадах пройдуць перадвыбарчыя камандна-штабныя вучэнні з удзелам «суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання».

«Падчас вучэнняў праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас электаральнай кампаніі. Мэта ўводных задач - недапушчэнне праяваў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку», - паведамілі ў МУС.

У дні правядзення вучэнняў «магчымае перамяшчэнне спецтэхнікі з перакрыццем вуліц, а таксама выкарыстанне піратэхнікі».

У дамы можна будзе ўломлівацца без санкцыі, а аўтамабілі - рэквізаваць. Што такое рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Навiны па тэме:

Минчанин возил посылки для знакомой в Польшу. В итоге его обвинили в поставках военной техники в Украину и дали 6 лет — вот подробности

Праваабаронцы: У Гродзенскай вобласці праходзяць масавыя затрыманні з удзелам КДБ

Самаму скандальнаму міністру абароны Беларусі (а яшчэ экс-кіраўніку Службы бяспекі і КДБ) споўнілася 70 гадоў

Полная версия