Беларускія дабраахвотнікі, якія ваююць ва Укріане, запусцілі свой мерч. Пакуль гэта майкі з шэўронамі палка Каліноўскага, а таксама выявамі дабраахвотнікам. Напрыклад, на адной з іх — Валянцін Троцкі, які раней ваяваў у палку Каліноўскага, а цяпер перайшоў у батальён «Тэрор».
Па словах палка, майкі выпусцілі абмежаванай серыяй. Іх можна заказаць ва Укране і па Еўропе.
Полк абяцае адкрыць магчымасць для пакупкі і ў Беларусі. Грошы ад продажаў пойдуць на падтрымку палка.