Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски


Дзякуючы пілотнаму праекту ў некаторых беларускіх школах удалося значна знізіць колькасць адходаў, а больш за 1700 установаў адукацыі ўжо гатовыя перавесці свае сталоўкі на новы рэжым. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, перадае расійскае інфармагенцтва Sputnik Беларусь.

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Намеснік прэм’ер-міністра пабываў у пачатковай школе № 29 Мінска, якая ў красавіку гэтага года далучылася да эксперыменту па харчаванні і дзе цяпер вучняў кормяць па-новаму.

У прыватнасці, дзеці цяпер могуць выбіраць упадабаную страву з некалькіх прапановаў, а час прыёму ежы з моманту прыходу ў школу павялічаны да трох гадзін, каб вучні паспелі прагаладацца.

З’ядаюць амаль усё

Петрышэнка звярнуў увагу, што ў сувязі з увядзеннем у пілотных школах новага меню адходы прадуктаў знізіліся да рэкордных 18%. Колькі ежы ішло ў сметніцу раней, ён не ўдакладніў.

— І мы павінныя максімальна старацца, каб гэты паказчык быў яшчэ ніжэйшы. Нуля, вядома, не будзе, але мінімум да 10% трэба імкнуцца. Гэта велізарнае дасягненне, яно паказвае, што кухары працуюць якасна, — адзначыў віцэ-прэм'ер падчас інспекцыі.

Праблемы застаюцца

Паводле чыноўніка, падчас пілотнага праекта па харчаванні, у якім удзельнічае больш за два дзясяткі школ па ўсёй краіне, ужо ўдалося ўкараніць 12−16 эксперыментальных страваў у іншых агульнаадукацыйных установах.

— Гэта 1700 школ з 2690. То-бок усе гэтыя школы гатовыя перайсці [на новае харчаванне] да 1 верасня. Астатнія могуць быць пераведзеныя па ступені гатоўнасці, — растлумачыў Петрышэнка.

Некаторыя школы пакуль не здольныя перайсці на новы рэжым харчавання праз малую колькасць пасадачных месцаў у сталоўках, адсутнасць сучаснага абсталявання на кухні і недахоп кваліфікаванага персаналу. Аднак усе гэтыя пытанні вырашальныя, дадаў ён.

З чаго ўсё пачалося

Нагадаем, у пачатку лістапада мінулага года ва ўрадзе заклапаціліся школьным харчаваннем у школах. Так, прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка адзначаў, што да якасці і арганізацыі школьнага харчавання ёсць шмат пытанняў — шмат ежы адпраўляецца ў смецце.

«Навучэнцам нярэдка прапануюцца загадзя нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы. Дзеці іх проста не ядуць. Адсюль і вялікая колькасць адходаў пасля школьных сняданкаў і абедаў. А харчаванне даецца 1,1 млн дзяцей», — скардзіўся тады прэм’ер.

Яму тураваў міністр адукацыі Андрэй Іванец: «Харчаванне мусіць адпавядаць не толькі строгім медыцынскім паказанням, але і сучасным смакавым упадабанням дзяцей».

Са снежня мінулага года ў 21 школе і гімназіі Беларусі праводзіцца эксперымент па школьным харчаванні. Мэта праекта — вывучыць смакавыя ўпадабанні школьнікаў і аптымізаваць арганізацыю харчавання. Час прыёму ежы ссунулі, а меню змянілі — такім чынам Мінадукацыі хоча, каб і дзеці елі з апетытам, і адходаў было менш, а сродкі бюджэту і бацькоў траціліся рацыянальней.

Потым праект працягнулі да канца вясны, а ў спіс удзельнікаў дадалі яшчэ дзве пачатковыя школы ў Мінску.

Чытайце таксама