Ужо амаль сярэдзіна верасня, а лета не здае сваіх пазіцый. На сераду, 13 верасня, абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз спёку — праўда, не па ўсёй Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.
«Удзень 13 верасня, у сераду, месцамі ў заходніх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30°C», — гаворыцца ў паведамленні.
Аднак ужо ў чацвер, 14 верасня, у Беларусі пройдуць дажджы і нават навальніцы, а тэмпература паветра пачне зніжацца.