Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Палітзняволены блогер Павел Вінаградаў, які адбывае пяцігадовы тэрмін у калоніі, прабыў шэсць месяцаў у штрафным ізалятары (ШІЗА), а цяпер яшчэ на два адпраўлены ў памяшканне камернага тыпу. Пра гэта ў Facebook напісала яго жонка Святлана Вінаградава.

Павел Вінаградаў. Фота са старонкі ў Facebook

Святлана Вінаградава пераказала словы Паўла пра знаходжанне ў ШІЗА аршанскай калоніі, дзе ён знаходзіцца ў зняволенні:

— Апошнія амаль шэсць месяцаў з сямі правёў у ШІЗА з кароткімі перапынкамі. Цяпер атрымаў два месяцы ПКТ (памяшканне камернага тыпу. — Заўв. рэд.). Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны — гэта мне павукі ў ШІЗА нашапталі. Гэта — строгі рэжым, тут не смажаць бульбу, тут смажаць людзей.

Нагадаем, блогера Паўла Вінаградава затрымалі ў 2021 годзе. У сакавіку гэтага года суд прызнаў яго вінаватым паводле арт.130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзіў на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Павел адбывае тэрмін у аршанскай папраўчай калоніі № 12.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем, а КДБ уключыў у «тэрарыстычны спіс».

Летась ужо ў калоніі ў Вінаградава дыягнаставалі туберкулёз.