Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Беларус з Маладзечна Віталь Чыбісаў загінуў на вайне за Расію, піша «Наша Ніва».

Віталь Чыбісаў і яшчэ адзін найміт, Сяргей Накіпаў. Апошні родам з горада Краснадон, з красавіка 2014-га акупанавага войскамі Расіі. Па звестках з ягонай архіўнай старонкі Укантакце, раней ён ездзіў на заробкі ў Расію і Беларусь. Фота: "Наша Ніва"
Віталь Чыбісаў і яшчэ адзін найміт, Сяргей Накіпаў. Апошні родам з горада Краснадон, з красавіка 2014-га акупанавага войскамі Расіі. Па звестках з ягонай архіўнай старонкі Укантакце, раней ён ездзіў на заробкі ў Расію і Беларусь. Фота: «Наша Ніва»

На момант смерці яму было 22 гады. Родам хлопец з Клецка, пасля сям’я пераехала ў Магілёў, а затым у Дзяржынск.

Ён рос у простай сям'і — згодна з базамі «Кіберпартызанаў», маці працавала гладзільшчыцай у мясцовай бальніцы, а бацька токарам. Бацька хлопца, імаверна, выпіваў і ўжо памёр, паведамляе «Наша Ніва».

Імаверна, адносіны ў сям'і былі няпростыя — Віталь, яго брат і яго маці за ўвесь час не выклалі ніводнага фота разам з бацькам хлопцаў. А ў сацсетках яны карысталіся дзявочым прозвішчам маці — Сокал.

Жылі Чыбісавы небагата — сям’ёй туліліся ў інтэрнаце ў Маладзечне.

У дзяцінстве Віталь быў хуліганам. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», ва ўзросце 11 гадоў ён скраў чужы смартфон, а ў 13 — два ровары і яшчэ адзін смартфон проста на працы ў ягонай маці. За гэта бацькоў штораз штрафавалі, а яго самога мусілі паставіць на ўлік у міліцыю.

Віталь пасля школы скончыў Уздзенскі дзяржаўны каледж, які тады быў прафесійным ліцэем. Вядома, што ён ухіляўся ад службы ў войску і яму нават закрылі за гэта выезд з Беларусі ў 2020-м. Але служыць усё ж давялося, і ў восеньскі прызыў 2021-га яго забралі ў армію.

Віталь Чыбісаў у арміі побач з маці. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Віталь Чыбісаў у арміі побач з маці. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Пасля 1,5 гадоў службы ён прабыў на «грамадзянцы» ўсяго некалькі месяцаў. Ужо ў ліпені 2023-га Чыбісаў завербаваўся на кантракт у расійскую армію, каб ваяваць супраць украінцаў. Быў на перадавой.

Дата ягонай смерці невядомая, але гэта адбылося паміж 26-м і 28-м лістапада 2023-га — яшчэ 25-га ён быў актыўны Укантакце, а 24-га выклаў бадзёрае відэа, дзе ён кіруе машынай у вайсковай форме. Абставіны гібелі Чыбісава таксама невядомыя.

Пахавалі Віталя ў родным Маладзечне. Пра смерць найміта стала вядома толькі праз паўгода пасля яе.

Магіла Віталя Чыбісава ў Маладзечне. Фота з сацсетак
Магіла Віталя Чыбісава ў Маладзечне. Фота з сацсетак