Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка патрабуе нарасціць у два разы тэмпы будаўніцтва мінскага метро і пры магчымасці зменшыць кошт работ. А калі ўсё атрымаецца, то паабяцаў кіраўніку Мінгарвыканкама Уладзіміру Кухараву званне Героя Беларусі, паведамляе яго прэс-служба.

Уладзімір Кухараў. Фота: TUT.BY

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў расказаў, што ў 2024 годзе сталічны метрапалітэн перавёз 249 млн пасажыраў. Чакаецца, што з уводам трох новых станцый колькасць вырасце да 260 млн.

«У цэлым тры станцыі абышліся ў 832 млн беларускіх рублёў. Адзін кіламетр у даляравым эквіваленце — каля 70 млн. У нашых суседзяў атрымліваецца ў два разы даражэй», — адзначыў Уладзімір Кухараў.

«Нямала, але нікуды не падзенешся, — адказаў Лукашэнка. — Нікуды не падзенемся, у Мінску трэба рабіць метро сапраўднае, добрае метро».

Пры гэтым ён запатрабаваў падвоіць тэмпы будаўніцтва.

«Калі ты будзеш даўжэй будаваць, ты заплаціш заўсёды больш. Будзем старацца фінансаваць як след. Але калі б ты сказаў, што кіламетр не 70 мільёнаў, а 50 каштуе — усё, зорка Героя табе і ім (будаўнікам метрапалітэна). Але пакуль 70», — дадаў Лукашэнка.

Нагадаем, Герой Беларусі — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, найвышэйшае званне, якое прысвойваецца за заслугі, звязаныя са здзяйсненнем подзвігу. На сёння гэтую ўзнагароду атрымалі 14 чалавек, у тым ліку экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч і касмічная турыстка Марына Васілеўская.