1. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  2. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  3. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  4. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  5. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  6. Неофициальным заданием было «трахаться за родину». Рассказываем о циничной операции спецслужб, ломавшей женские судьбы
  7. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  8. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  9. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  14. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
Читать по-русски


Жыхары Дзяржынска каторы дзень абмяркоўваюць навіну пра 16-гадовую дзяўчыну, якая раптоўна памерла пасля курэння вейпа ў кампаніі. Усё адбылося яшчэ ў мінулы чацвер, 13 сакавіка, але шырокая грамадскасць пра гэтую гісторыю даведалася толькі 17 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі МУС, прысвечанай тэме злачынстваў з удзелам дзяцей. Журналісты пагаварылі з адной з сябровак загінулай дзяўчыны, а таксама патэлефанавалі ў навучальную ўстанову і інтэрнат, дзе яна жыла. Што вядома на гэты момант.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

На прэс-канферэнцыі прадстаўнікі МУС зрабілі акцэнт на тым, што за некалькі хвілін да смерці дзяўчына ў кампаніі сяброў парыла вейп, раптам адчула сябе кепска, страціла прытомнасць і памерла.

Вучаніца адной з мясцовых школ расказала, што ім пра гэтую трагедыю паведамілі ў мінулую пятніцу, на наступны дзень пасля таго, што здарылася.

— Гарадок у нас маленькі: дзве школы, дзве гімназіі і адзін каледж. Ужо на наступны дзень нашая класная кіраўніца сабрала ўвесь клас і расказала, што пасля курэння вейпа памерла дзяўчынка, і прачытала лекцыю [пра здаровы лад жыцця]. Асабіста яе [памерлую дзяўчынку] я не ведала, але расказвалі, што яна тры дні нічога не ела, а калі курыла вейп, нібыта зацягнулася і, заўважыўшы выхавацеля, затрымала дыханне, а потым страціла прытомнасць і практычна адразу ж памерла…

Карэспандэнтам удалося адшукаць адну з сябровак загінулай дзяўчыны. Вось што яна расказала:

— Яна была вельмі шчырай, таварыскай, з усімі хацела сябраваць. Летась паступіла на першы курс, вучылася на кухара-афіцыянта. Жыла ў інтэрнаце, родам была [з іншага горада]. Яна была сіратой, выхоўвалася ў сям'і блізкіх сваякоў. Усё адбылося ў чацвер, гадзін у восем. Яна стаяла ў кампаніі [падлеткаў] каля інтэрната, закурыла [вейп] і ўпала. Калі прыехала хуткая, ужо нічым нельга было дапамагчы.

Са словаў сяброўкі, у дзяўчыны былі праблемы з сэрцам.

— Тое, што яна галадала дні тры — праўда. Але яна, атрымліваецца, нават мне ў гэтым не прызнавалася, хавала. Навошта? Напэўна, як і ўсе дзяўчаты, хацела быць худой, хоць яна і так была стройнай, прыгожай.

З дзяўчынай развіталіся на мінулым тыдні ў яе родным мястэчку. Пасля трагедыі, расказалі падлеткі, у інтэрнаце праверылі пакоі і нагадалі навучэнцам, што ім нельга выкарыстоўваць і захоўваць у сябе вейпы.

Дырэктар навучальнай установы, дзе вучылася дзяўчына, каментаваць тое, што адбылося, адмовіўся, але сказаў, што цяпер па факце смерці навучэнкі праводзіцца праверка. Адмовіліся ад каментароў і ў інтэрнаце.