Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


«Калі ў найбліжэйшыя тыдні мы не адправім ва Украіну ваенную тэхніку, Пуцін можа перамагчы», — заявіў у інтэрв'ю Le Figaro прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Таксама ён упэўнены, што ў Беларусі магчымае падзенне рэжыму без гвалту «шляхам моцнага дзеяння грамадства, падтрыманага Захадам».

Анджей Дуда. Фото: пресс-служба президента Польши
Анджэй Дуда. Фота: прэс-служба прэзідэнта Польшчы

Інтэрв'ю прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды апублікаванае на яго афіцыйнай старонцы.

Так, адказваючы на пытанні журналісткі выдання Лауры Мандэвіль, ён адзначыў, што ў Польшчы ведалі, што Расія пачне атаку на Украіну.

 — Таму 23 лютага мы вырашылі паехць у Кіеў з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, каб прадэманстраваць нашае адзінства. Так што мы былі там літаральна за некалькі гадзін да ўварвання. Мы сустрэліся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, якога запэўнілі ў нашай падтрымцы. Гэта было вельмі важна і вельмі кранальна для мяне. Зяленскі быў упэўнены, што тэракт адбудзецца. Ён сказаў мне памятныя словы: што нікуды не ўцячэ, што мы можам больш ніколі не пабачыцца. Яшчэ ён мне сказаў: калі Пуцін думае, што мы здадзімся, ён вельмі памыляецца. Украіна будзе супраціўляцца да апошняй кроплі крыві, — сказаў Дуда.

На яго думку, Расія яшчэ здольная выйграць вайну ва Украіне, калі заходнія краіны не паставяць Кіеву неабходную зброю ў тэрміновым парадку:

 — Так, могуць [перамагчы], калі Украіна не атрымае дапамогу вельмі тэрмінова. У іх няма сучаснай ваеннай інфраструктуры, але ёсць людзі! Калі ў найбліжэйшыя тыдні мы не адправім ва Украіну ваенную тэхніку, Пуцін можа перамагчы. Ён можа перамагчы, і мы не ведаем, дзе ён спыніцца.

Што да гіпатэтычнага нападу Расіі на Польшчу, то прэзідэнт Польшчы адзначыў, што ў такім выпадку гэта будзе нападам на NATO.

 — Калі ў 2001 годзе Злучаныя Штаты падвергліся нападу, усе саюзнікі сталі на бок амерыканцаў у барацьбе з тэрарыстамі. Мы лічым, што, калі б адбыўся напад на краіну NATO, якім бы ён ні быў, адказ быў бы такім самым: хуткім і рашучым, — упэўнены Анджэй Дуда.

Адказваючы на пытанне пра тое, што Еўропа перажывае гістарычныя змены, а кіраўніцтва ў Польшчы становіцца ваеннай дзяржавай, якая, напрыклад, вымусіла немцаў адправіць «Леапарды», Дуда адказаў:

 — У Польшчы мы разумеем, што рускі імперыялізм — гэта факт. Прабачце, але апошні раз рускіх салдат вы бачылі ў Парыжы пасля адыходу Напалеона, а Польшчу рускія пакінулі ў 1993 годзе! Нашае ўспрыманне кардынальна адрозніваецца. Перспектыва балтыйскіх краін яшчэ горшая, бо ў часы савецкіх рэспублік яны перажылі сапраўднае пекла. Пакуль Еўропа святкавала перамогу над Гітлерам, мы ў Польшчы аказаліся пад іншай акупацыяй, якую ўзначальвала сталінская армія. Да сённяшняга дня мы шукаем целы польскіх салдат, забітых камуністычнымі і савецкімі ўладамі ў Польшчы.

Дзякуючы гэтаму агульнаму досведу краіны Усходняй Еўропы салідарныя наконт Масквы. Мы разам, але мы таксама і ў NATO. Калі мы падумаем пра Польшчу, гэта праўда — ва Усходняй Еўропе мы самая вялікая краіна з самым вялікім насельніцтвам. Што вельмі важна, нашая тэрыторыя — тэрыторыя стратэгічная, якая вядзе да краін Балтыі праз Сувалкскі калідор.

Калі Сувальскі калідор, 65 км польска-літоўскай мяжы паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі, не будзе абаронены, краіны Балтыі будуць адрэзаныя ад астатніх краін NATO. Мы ставімся да гэтага вельмі сур’ёзна, як мы, так і нашыя балтыйскія партнёры. Я ўвесь час паўтараю прэзідэнтам краін Балтыі: наколькі мы маглі быць разам некалькі стагоддзяў таму, настолькі мы маглі супрацьстаяць Расіі.

Таксама ў інтэрв'ю былі закранутыя пытанні барацьбы з рэжымам у Расіі.

 — Ці варта дапамагчы апанентам Пуціна падрыхтаваць палітычны план для Расіі ў выпадку падзення рэжыму? — спытала журналістка.

 — Польшча мае 50-гадовы досвед барацьбы з рускім імперыялізмам без выкарыстання зброі. Пасля 1980 года, нягледзячы на ваеннае становішча, дзесяці мільёнам палякаў дзякуючы «Салідарнасці» ўдалося перамагчы камунізм без гвалту. Шляхам вельмі моцнага дзеяння грамадства, падтрыманага Захадам.

Не ведаю, ці магчыма гэта ў Расіі, але магчыма ў Беларусі! Так можа быць і ў Расіі, і, я думаю, Уладзімір Пуцін гэтага баіцца. Менавіта таму ён вярбуе не жыхароў Масквы ці Санкт-Пецярбурга, а мужчын з раёнаў, размешчаных у глыбіні Расіі. Думаю, калі б Пуцін вербаваў на вайну дзяцей алігархаў, яго дні былі б палічаныя.