Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У гадавіну поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Мінфін ЗША ўнёс у чорны спіс прозвішчы 22 чалавек і назвы 83 кампаній з Расіі і шэрагу іншых краін. Пад санкцыі трапілі прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу, авіякасмічнай галіны і сектара электронікі.

Акрамя таго, пад санкцыі трапілі расійскія банкі: Маскоўскі крэдытны банк, Банк «Санкт-Пецярбург», Банк «Зеніт», Ланта Банк, Банк «Урасіб», МТС Банк, Металінвестбанк, Банк «Прымор'е», СДМ-Банк, Уральскі банк рэканструкцыі і развіцця, Банк «Левабярэжны».

Санкцыі прадугледжваюць абмежаванні на правядзенне некаторых аперацый з гэтымі фінансавымі ўстановамі. Мінфін ЗША таксама апублікаваў генеральную ліцэнзію, якая дазваляе аперацыі з гэтымі банкамі да 25 траўня 2023 года, каб завяршыць цяпераўшнія ўгоды.

У рамках санкцый ЗША таксама з 10 сакавіка ўвядуць 200% пошліну на імпарт алюмінію і алюмініевых прадуктаў з Расіі.

Акрамя таго, быў пашыраны чорны спіс Мінгандлю ЗША: у яго трапілі 76 новых юрасоб. Сярод іх фонд «Сколкава», Сколкаўскі інстытут навукі і тэхналогій («Скалтэх»), Інстытут прыкладной матэматыкі ім. Келдыша, Навукова-даследчы інстытут сістэмных даследаванняў РАН. У чорны спіс яны трапілі «на аснове інфармацыі, якая сведчыць пра тое, што яны аказваюць істотную падтрымку УС РФ і/або кампаніям у расійскім ВПК».

Таксама Мінгандлю пашырыў пералік тавараў, якія адносяцца да прадметаў раскошы, у дачыненні да Расіі і Беларусі: у яго ўвайшлі яшчэ 276 найменняў.

«Міністэрства гандлю пашырае і робіць больш жорсткімі цяпераўнія санкцыі супраць Расіі і Беларусі, уключаючы сферу дзеяння правілаў экспартнага кантролю за расійскім і беларускім сектарамі прамысловасці, і санкцыі ў дачыненні да прадметаў раскошы», — адзначаецца ў заяве Мінгандлю ЗША.

Акрамя таго, Мінгандаль ЗША «удасканаліць наяўныя меры экспартнага кантролю ў дачыненні да Расіі і Беларусі», каб «павысіць эфектыўнасць свайго кантролю» і «лепш сумясціць іх з тымі [мерамі], якія ўвялі саюзнікі і партнёры ЗША».

Новыя абмежаванні ўвёў і Дзяржаўны дэпартамент ЗША. У санкцыйны спіс уключылі кіраўнікоў дзясяткаў рэгіёнаў РФ, дзевяць міністраў, а таксама віцэ-прэм'ера Таццяну Голікаву. У дачыненні да 1219 расійскіх вайскоўцаў уведзеныя візавыя абмежаванні.