Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  2. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  3. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  4. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  5. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  6. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  7. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  8. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін


Незвычайны гістарычны артэфакт знайшлі беларускія архівісты. Мінула больш за 500 гадоў, а ён дагэтуль актуальны, піша CityDog.

«А мне насрат!» Беларускія архівісты знайшлі цікавы допіс

Як расказвае гісторык Дзяніс Лісейчыкаў, гэты допіс адшукалі супрацоўніцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі В. Бабкова, Н. Барсукова і І. Бобер у пачатку 2000-х гг. Яны распрацоўвалі актавыя кнігі Гарадзенскага земскага суда другой паловы XVI ст. На аркушы кнігі за 1571 год на пустым месцы пісар занатаваў: «Не потреба тут нічого пісат».

Фота: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Фота: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

«Каб ніхто з ягоных наступнікаў не ўпісаў на гэтым месцы што-небудзь ад сябе, — тлумачыць Дзяніс Лісейчыкаў. — А нейкі пазнейшы чытач кнігі ў канцы 16-га ст. (ці нават пазней) вырашыў патроліць пісара і дапісаў ад сябе, імітуючы лексіку і манеру пісьма пісара 1571 г.: „Але мне што пісал — насрат“».

Оў, дык нават нашы продкі таксама не саромеліся ўжываць моцнае слоўца?

Анягож! Вось што, напрыклад, у тым жа гістарычным архіве знайшлі спецыялісты. Гэта фрагмент дакумента з Магілёўскай духоўнай кансісторыі: «Люся дура!»

Фота: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Фота: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

А гэта — метрычная кніга царквы ў вёсцы Бортнікі Бабруйскага павета: «Лёля, я тебя люблю», — напісаў нейкі ананім.

Фота: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Фота: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

Заўважым, і адзін, і другі надпісы з’явіліся на дакументах духоўных устаноў, што надае ім (надпісам, вядома) своеасаблівую пікантнасць. І вельмі верагодна, што аўтары надпісаў цалкам маглі разумець, што гэтыя дакументы будуць важныя ў вывучэнні гісторыі краіны і ў складанні генеалагічных дрэў.

Хто гэта напісаў і навошта, запыталіся мы ў Дзяніса Лісейчыкава.

— Паводле почыркаў можна меркаваць, што гэта надпісы пачатку ХХ ст. Дзе канкрэтна і хто канкрэтна зрабіў іх, невядома. На метрычнай кнізе запіс маглі зрабіць і ў архіве Мінскай духоўнай кансісторыі, куды кнігі здаваліся.

Читайте также на CityDog:

«Хозяйка сказала, что я ругаюсь из-за каких-то центов». Минчане рассказали, как платят за квартиру с долларом по 2,9

«На этот дом тихо злятся продавцы». В Минске в качестве квартир продают бывшие гостиничные номера

Может, вы узнаете известный дом Минска по его двору? А попробуйте!