Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  2. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  3. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  4. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  5. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  6. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  7. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  8. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  9. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  10. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  11. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  12. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  13. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  14. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
  15. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  16. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
Читать по-русски


У сеціве з’явіліся паведамленні пра тое, што ў Беларусі перастала працаваць абсталяванне кітайскай кампаніі Xiaomi.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

«У MiHome леглі серверы, я пералапаціў увесь інтэрнэт і даведаўся ў знаёмых з Расіі і Беларусі, што так ва ўсіх», — напісаў у рэдакцыю «Люстэрка» чытач.

Першыя паведамленні пра тое, што пачалі назірацца збоі ў працы тэхнікі Xiaomi, з’явіліся ўвечары 4 кастрычніка. Карыстальнікі пісалі, што ў Беларусі і Расіі ў іх перасталі працаваць пыласосы, камеры відэаназірання, разеткі, лямпачкі.

«Не адкрываюцца праграмы (Xiaomi Community, Mi Store, GetApps), не сінхранізуецца Xiaomi Cloud, не адпраўляюцца справаздачы пра памылку», — паведаміў адзін з карыстальнікаў.

Іншы дадаў, што ні робат-пыласос, ні ачышчальнік, ні ўвільгатняльнік, ні камера дыстанцыйна не працуюць. Яшчэ адзін удзельнік гутаркі падсумаваў, што цяпер у яго «дурны дом». А хтосьці наогул не змог разблакаваць тэлефон пасля скіду да завадскіх наладаў.

«Ну ўсё, звычайны пыласос у рукі — і пайшлі па-старому пыласосіць», — падсумаваў карыстальнік igoryok47.

На спецыялізаваным форуме 4PDA карыстальнікі сышліся ў меркаванні, што праблемы ўзніклі з прыладамі, прывязанымі да праграмы з устаноўленым рэгіёнам «Расія».

Паводле тэлеграм-канала Mash, праблема ў збоі на серверах Xiaomi. У расійскім прадстаўніцтве кампаніі гэтую інфармацыю пацвердзілі і паабяцалі аператыўна вырашыць праблему.