Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  2. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  3. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  4. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  5. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  6. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  7. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  8. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  9. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
Читать по-русски


Загінуў экс-хакеіст зборнай Беларусі і памочнік трэнера расійскага «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў. Гэтую інфармацыю «Люстэрка» пацвердзіла ў двух не звязаных паміж сабой крыніцах з блізкага атачэння спартоўца.

Константин Кольцов. Фото: пресс-служба ХК "Динамо-Минск"
Канстанцін Кальцоў. Фота: прэс-служба ХК «Дынама-Мінск»

Дакладныя абставіны гібелі Канстанціна Кальцова нам пакуль не вядомыя. Паводле нашай інфармацыі, ён загінуў у ЗША. Там, нагадаем, жыве тэнісістка Арына Сабаленка, з якой сустракаўся хакеіст. Станам на 00.00 19 сакавіка ў Instagram спартоўкі інфармацыі пра гібель Кальцова не было.

Кальцоў — выхаванец мінскага «Юнацтва». Гуляў на пазіцыі форварда. У 1999 годзе ён быў выбраны «Пітсбургам» у першым раўндзе праекта пад 18-м нумарам. Усяго ў НХЛ правёў 144 гульні, у якіх набраў 38 (12+26) ачкоў. Шмат гадоў Канстанцін выступаў на высокім узроўні ў Расіі. Ва ўфімскім «Салаваце Юлаеве» ў 2008-м стаў чэмпіёнам Расіі, а ў 2011-м — уладальнікам Кубка Гагарына. За зборную Беларусі згуляў на дзвюх Алімпіядах і дзевяці чэмпіянатах свету ў наймацнейшым дывізіёне.

Кальцоў завяршыў выступленні ў 2016-м у складзе мінскага «Дынама». Потым кансультаваў будаўнічую кампанію, якая ўзводзіла дзве арэны ў комплексе «Алімпік Парк».

Трэнерскую кар’еру Канстанцін пачаў у мінскім «Дынама», асістуючы Гордзі Дуаеру. Потым была самастойная праца ў «Брэсце» і «Дынама-Маладзечне». Пасля гэтага Кальцоў вярнуўся ў КХЛ: адзін сезон ён быў памочнікам галоўнага трэнера ў маскоўскім «Спартаку» і два — у «Салаваце Юлаеве». У сезоне-2023/24 уфімскі клуб прайграў у 1/8 фіналу плэй-оф.

18 сакавіка хакейнае агенцтва Winners у тэлеграм-канале паведаміла, што Кальцоў не падоўжыць дамову з «Салаватам Юлаевым» і працягне працу ў іншым клубе.

Абноўлена. Раніцай 19 сакавіка пра смерць Кальцова паведамілі ў Беларускай федэрацыі хакея і прэс-службе «Салавата Юлаева».

«З глыбокім смуткам паведамляем, што пайшоў з жыцця трэнер „Салавата Юлаева“ Канстанцін Кальцоў. Ён быў моцным і жыццярадасным чалавекам, яго любілі і паважалі гульцы, калегі, заўзятары. Канстанцін Яўгенавіч назаўжды ўпісаў сябе ў гісторыю нашага клуба. Кальцоў выйграваў чэмпіянат Расіі і Кубак Гагарына ў складзе „Салавата Юлаева“, зрабіў велізарную працу ў трэнерскім штабе каманды», — гаворыцца ў заяве ўфімскага клуба.

Абставіны смерці не паведамляюцца.