Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Россия и Украина немедленно начнут переговоры о прекращении огня». Трамп рассказал о двухчасовом разговоре с Путиным
  2. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  3. Мы идентифицировали пять охранников, которые чаще всего сопровождают Лукашенко в последнее время. Вот что о них узнало «Зеркало»
  4. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  5. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  6. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  7. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  8. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  9. БРЦ: В Минске пятый год живет финский бизнесмен, который еще в 2024-м числился в списке самых разыскиваемых преступников Европола
  10. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  11. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  12. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  13. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  14. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
  15. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  16. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  17. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
Читать по-русски


Памерлы тры гады таму пісьменнік Юры Станкевіч атрымаў прэмію «Гліняны Вялес» за 2023 год. Так быў адзначаны ягоны ўнёсак у беларускую літаратуру. Пра гэта арганізатары прэміі паведамілі ў сацыяльных сетках.

Фото: "Радио Свобода"
Фото: «Радио Свобода»

«Раней ніколі прэмія „Гліняны Вялес“ не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць выключэньне і ўшанаваць блізкага нам па творчых, маральных і жыцьцёвых перакананьнях празаіка Юрыя Станкевіча. Пісьменьніка не стала ў 2021 годзе. Двойчы яго кнігі намінаваліся на Вялеса. Яго творы заўсёды былі з намі побач. Гэтым разам мы хочам выправіць ранейшую прыкрую памылку і ўшанаваць прэміяй ТВЛ (Таварыства вольных літаратараў. — Заўв. рэд.) Юрыя Станкевіча. Добрыя пісьменьнікі ніколі не паміраюць, бо жывуць у сваіх творах і кнігах. І нам вельмі хацелася б, каб імя Юрыя Станкевіча было ў шэрагу нашых лаўрэатаў», — напісалі арганізатары.

Сапраўднае імя пісьменніка — Георгій Харытановіч. Нарадзіўся ў Барысаве. Ягоны бацька ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны і накіраваны ў папраўча-працоўны лагер.

Найважнейшыя кнігі Юрыя Станкевіча — «Любіць ноч — права пацукоў» (2000 год), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «Піяўка» (2010). Яго творы перакладзены на некалькі моў.

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч раней, распавядаючы пра тое, якая сучасная беларуская літаратура ёй па душы, прызналася, што ёй падабаецца проза барысаўскага пісьменніка Юрыя Станкевіча. «Мне спадабалася аповесць Станкевіча „Любіць ноч — права пацукоў“, канцоўка толькі — не зусім, заблытаная нейкая, а так — вельмі добра. Мне ён падабаецца», — казала яна.