Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  2. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  3. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. «Ушли все ограничители». Зачем беларусские военные пели на Красной площади хвалебную песню о Лукашенко — мнение аналитика
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  12. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  13. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  16. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  17. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  18. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


/

Цэнзура БССР выкрасліла згадку пра Беларусь з «Дзікага палявання караля Стаха» — класічнага фільма жахаў, знятага на «Беларусьфільме» Валерыем Рубінчыкам у 1979 годзе. Пра гэта ў новым выпуску ютуб-падкаста «Кінатэатр Беларусь», які вядуць журналісты Юля Аляксеева і Тарас Тарналіцкі, расказала культуролаг і аўтарка кнігі «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно» Вольга Раманава.

Кадр из фильма "Дикая охота короля Стаха". Скриншот видео "Беларусьфильма"
Кадр з фільма «Дзікае паляванне караля Стаха». Скрыншот відэа «Беларусьфільма»

Як адзначыла даследчыца, «Дзікае паляванне караля Стаха» — добры прыклад таго, як абыходзіліся з нацыянальным кіно ў эпоху брэжнеўскага застою. Сцэнар фільма паводле ўласнай кнігі напісаў сам Уладзімір Караткевіч, які тады набіраў папулярнасць, і сцэнар быў прыняты, бо акурат ішлі працэсы «адлігі».

«Праект быў задуманы „Беларусьфільмам“ як грандыёзны: былі атрыманыя грошы, набытая дарагая плёнка Kodak, падрыхтаваныя спецэфекты. А далей пачаўся канфлікт інтэрпрэтацый», — расказала Вольга Раманава.

Паводле яе, бачанне мастацкай рады «Беларусьфільма» разышлося з аўтарскім. Функцыянерам трэба было падцягнуць праект да тэмы рэвалюцыйнай барацьбы прыгнечанага народа, каб яго прапусцілі праз усе колы сістэмы і зацвердзілі.

«Караткевіча на той момант выкінулі з абмеркавання праекта. А Валер Рубінчык хацеў зняць такое аўтарскае савецкае кіно пра прыроду страху. Такая тыповая „фіга ў кішэні“ ад савецкага інтэлігента. Толькі ў 2000-х ён сказаў, што гэта антытаталітарная прыпавесць, а ў савецкія часы гаварыў асцярожна, што гэта філасофская прыпавесць пра супрацьстаянне дабра і зла», — кажа даследчыца.

Кадр из фильма "Дикая охота короля Стаха". Скриншот видео "Беларусьфильма"
Кадр з фільма «Дзікае паляванне караля Стаха». Скрыншот відэа «Беларусьфільма»

У выніку больш за ўсё пацярпеў тэкст Уладзіміра Караткевіча і яго задума.

«Па прынцыпе „абы чаго не здарылася“ з яго пачалі вычышчаць усе намёкі, такія важныя для Караткевіча, на культурную іншасць, усю беларускую спецыфіку — сляды Вялікага Княства Літоўскага, старажытную легенду. Усе гэтыя элементы былі падчышчаныя.

Мой любімы прыклад — выраз Свеціловіча (адзін з галоўных герояў твора. — Заўв. рэд.), які кажа прыкладна наступнае: „Бедныя беларусы! Такі працавіты, такі добры народ, а заўсёды ў руках такой дрэні“. Гэты выраз трапіў у літаратурны сцэнар Караткевіча, потым у рэжысёрскі сцэнар Валерыя Рубінчыка. А мастацкая рада сказала: „Гэта што за намёкі?“ І [экранны] Свеціловіч ужо кажа ведаеце што? [проста] „Бедныя сяляне“».

Цалкам размову з Вольгай Раманавай пра савецкае кіно часоў БССР і яе кнігу кіназнаўчых эсэ «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно» можна паслухаць у падкасце «Кінатэатр Беларусь» на YouTube і Spotify.