Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  2. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  3. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  4. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  5. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  6. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  7. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  10. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  11. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  12. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
Читать по-русски


Звыш 57 тысяч беларусаў ужо выказалі жаданне атрымаць альтэрнатыўны нацыянальны пашпарт, праект якога быў прадстаўлены ў пачатку жніўня, у тым ліку ўсёй сям’ёй. Такія вынікі паказала даследаванне, праведзенае на платформе «Голас», паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі.

Эскіз пашпарта новай Беларусі. Жнівень 2023 года. Ілюстрацыя: АПК

— Крыху больш за тыдзень таму мы прадставілі праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Мы ўражаныя попытам: за такі кароткі тэрмін удзельнікі апытання выказалі намер атрымаць больш за 57 тысяч пашпартоў, — расказаў Кавалеўскі.

Паводле яго, тысячы апытаных плануюць звяртацца па новы пашпарт не толькі для сябе, але і для сваёй сям'і.

Больш чым палова ўдзельнікаў апытання жыве у краінах ЕС, больш чым траціна — у Беларусі, хоць «з пункту гледжання бяспекі праект пакуль арыентаваны на беларусаў замежжа», падкрэсліў прадстаўнік АПК.

Часцей за ўсё беларусы выказвалі жаданне атрымаць альтэрнатыўны пашпарт з прычыны «непрымання рэжыму і ягоных акупацыйных сімвалаў», а галоўнай перавагай назвалі «свабоду ад кантролю дыктатуры, якую ён дае ўладальніку». Сярод больш прагматычных прычын — заканчэнне тэрміну дзеяння афіцыйнага пашпарта і цяжкасці з абменам дакумента ў беларускіх консульствах.

— Апытанне паказала, што як мінімум 2000 чалавек маюць патрэбу ў абнаўленні пашпартоў ужо цяпер. Гэта можа быць «верхавінай айсберга», — адзначыў Кавалеўскі.

Нагадаем, дызайн новага нацыянальнага пашпарта Беларусі быў прэзентаваны ў пачатку жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

У пашпарце выкарыстоўваюцца дзве мовы: беларуская і англійская. На старонках размешчаныя нацыянальныя сімвалы, помнікі архітэктуры і культуры. Акрамя таго, дакумент змяшчае герб «Пагоня» і гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Пашпарт будзе біяметрычным машынапісным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Бяспека дадзеных будзе захоўвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам ЕС, запэўнілі ў АПК.

Заяўкі на атрыманне дакумента будуць прымацца сеткай офісаў, размешчаных у краінах з найбольшай колькасцю беларусаў замежжа. Тамсама можна будзе забраць гатовы пашпарт. Пры гэтым дзяржаўныя пашпарты ўзору 1996 года і біяметрычныя пашпарты ўзору 2021 года забірацца не будуць, каб беларусы мелі магчымасць ездзіць па гэтых дакументах у Беларусь.

На першым этапе АПК сканцэнтруецца на прызнанні пашпарта краінамі — чальцамі ЕС і краінамі з найбольшай колькасцю беларусаў, пасля — на пытаннях бязвізавага рэжыму для ўладальнікаў пашпартоў Новай Беларусі.