Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  2. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  3. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  4. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  5. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
  6. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  7. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  10. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  11. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  12. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  13. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


У Беларусі збіраюцца ўвесці змяненні што да льготных спажывецкіх крэдытаў, якія можна атрымаць на куплю айчынных тавараў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 траўня ў Оршы, дзе ён наведаў завод «Легмаш». Нагадаем, праз павышаны попыт на крэдыты Нацбанк бачыць рызыкі дэвальвацыі і скачка цэн.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У Аляксандра Лукашэнкі спыталі, ці плануецца ў Беларусі пашырыць магчымасці льготнага крэдытавання на куплю айчынных тавараў. Цяпер такія пазыкі дазваляюць набываць айчынныя тавары на суму да 12 тыс. рублёў пад 4% гадавых на тры гады.

«Мы будзем працягваць гэтую практыку, — адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Думаю, да канца года мы паглядзім і павялічым гэтыя субсідыі, крэдыты для таго, каб вы куплялі тое, што вырабляецца беларускае».

Таксама плануецца пашырыць колькасць прадпрыемстваў, прадукцыю якіх можна набываць па такіх крэдытах, — з 120 да 140−150. Не выключана, што трохі знізіцца і працэнтная стаўка па гэтым крэдыце.

Ураду даручана ўнесці на разгляд Аляксандра Лукашэнкі адпаведныя прапановы.

Нагадаем, льготная праграма крэдытавання «На родныя тавары» дзейнічае да канца 2025 года. Яе сутнасць у тым, што «Беларусбанк» выдае крэдыты пад 4% гадавых на тэрмін да трох гадоў для куплі айчынных тавараў. Улічваючы, што стаўка па пазыках ніжэйшая за інфляцыю (у сакавіку яна была 5,6%), яны карыстаюцца даволі высокім попытам.

Раней Нацбанк таксама заяўляў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі, якія звязаныя ў тым ліку з тым, што насельніцтва і бізнес актыўна набіраюць крэдыты. Эксперты таксама бачаць у гэтым рызыкі для нацвалюты. То-бок атрымліваецца свайго роду пастка: павелічэнне заробкаў прыводзіць да росту спажывання і актыўнага крэдытавання з прычыны адносна нізкіх працэнтных ставак (то-бок расце дабрабыт насельніцтва), што, у сваю чаргу, пагражае разгонам інфляцыі і дэвальвацыі (падзеннем узроўню дастатку). Адна з прычын такой сітуацыі — разрыў паміж ростам заробкаў і прадукцыйнасцю працы (першы паказчык дадае актыўней).

Чытайце таксама