Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Россия и Украина немедленно начнут переговоры о прекращении огня». Трамп рассказал о двухчасовом разговоре с Путиным
  2. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  3. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  4. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  5. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
  6. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  7. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  8. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  9. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  10. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  11. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  12. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  13. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
  14. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  15. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  16. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  17. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
Читать по-русски


/

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў ганебнымі для гонару і годнасці жанчыны звесткі, распаўсюджаныя яе знаёмым у размове з яе мужам. Яны прывялі да таго, што муж вырашыў развесціся, а жанчыне давялося падаць на паклёпніка пазоў у суд. Пра гэтую гісторыю «Люстэрка» даведалася з банка судовых рашэнняў.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: cottonbro studio, pexels.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: cottonbro studio, pexels.com

Згодна з матэрыяламі справы, знаёмы ў размове з мужам расказаў, што ў яго жонкі «рамантычныя адносіны з яе калегам, перапіска, не звязаная з працоўнай дзейнасцю, і рэгулярнае чаяванне ў працоўны час». Пры гэтым ён не дапускаў, а сказаў, што інфармацыя «100 працэнтаў».

«Названымі дзеяннямі была нанесеная маральная шкода, якая выявілася ў адчуваннях сораму, прыніжэння перад мужам і страты даверу з яго боку, выстаўленнем хлусліўкай перад бацькамі», — гаворыцца ў пазове.

Да таго ж разгневаны муж падаў заяву на развод.

Скриншот материалов из банка судебных решений
Скрыншот матэрыялаў з банка судовых рашэнняў

Каб калі не выратаваць шлюб, то пакараць паклёпніка, жанчына падала пазоў у суд на знаёмага. Яна запатрабавала прызнаць непраўдзівымі фразы, распаўсюджаныя знаёмым, якія да таго ж ганяць яе гонар і годнасць, даслаць пісьмовае абвяржэнне і спагнаць з яго кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 300 рублёў.

Знаёмы ў суд не прыйшоў, і справу разгледзелі завочна.

У матэрыялах суда не гаворыцца, як суд пераканаўся ў вернасці жонкі і адсутнасці ў яе рамантычных адносін, але стаў на яе бок і прызнаў, што звесткі, якія распаўсюджваюцца знаёмым, «не адпавядаюць рэчаіснасці, ганяць гонар і годнасць».

Падчас вынясення рашэння суддзя адзначыў, што распаўсюд ілжывай інфармацыі, асабліва ў такім кантэксце, можа нанесці сур’ёзную шкоду рэпутацыі і эмацыйнаму стану жанчыны.

Знаёмага абавязалі:

  • даслаць пісьмовае абвяржэнне не пазней чым праз 15 дзён з дня ўступлення рашэння ў сілу;
  • выплаціць жанчыне кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 300 рублёў;
  • кампенсаваць выдаткі па аплаце дзяржаўнай пошліны ў памеры 207 рублёў.

Агульная сума спагнання склала 507 рублёў.