Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Не только Бондарева. В ИВС за «экстремизм» оказался еще один сторонник Лукашенко
  2. Трамп разозлился на Путина и угрожает ему санкциями на российскую нефть
  3. «70% мало, давайте 90%». Социолог рассказал, как экс-идеолог Лукашенко требовала изменить результаты опроса
  4. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  5. Атруту запырсквалі ў раты немаўлятам з дапамогай шпрыца. Расказваем пра адно з самых страшных масавых самагубстваў ХХ стагоддзя
  6. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  7. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  8. Эксперты пояснили, что стоит за требованием Путина о создании в Украине «временного правительства» под эгидой ООН
  9. Секреты партнерства: большое расследование New York Times раскрыло истинный масштаб американской помощи Украине
  10. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  11. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  12. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
Читать по-русски


Былы палітвязень, блогер Vadimati (Вадзім Ермашук) заключыў шлюб са сваім партнёрам Дзянісам, каб уз’яднацца з ім у Польшчы. Цырымонія прайшла анлайн, а афіцыйным месцам шлюбу стаў амерыканскі штат Юта — адзін з рэгіёнаў у ЗША, дзе распісваюць аднаполыя пары. Нягледзячы на тое што Польшча афіцыйна не прызнае такія шлюбы, гэты крок можа дапамагчы пары ўз'яднацца ў гэтай краіне, піша MOST.

Блогер Vadimati (Вадим Ермашук). Фото: MOST
Блогер Vadimati (Вадзім Ермашук). Фота: MOST

Вадзім расказаў MOST, што цырымонію вяла жанчына-пастар. Роспіс праходзіў паводле часу штата Юта, а ў маладых у гэты час была глыбокая ноч: у Дзяніса ў Вільнюсе — 02.15, у Вадзіма ў Варшаве — 01.15.

«Цяпер мы муж і муж», — кажа Вадзім.

Маладыя людзі разам ужо больш за дзесяць гадоў, але не хаваюць, што распісаліся цяпер, каб вырашыць пытанне з легалізацыяй.

Пасля вызвалення ў 2024 годзе Вадзім выехаў з Беларусі ў Польшчу, дзе папрасіў пра міжнародную абарону. А яго партнёр папрасіў прытулку ў Літве ў 2025 годзе. Праз бюракратычныя абмежаванні, звязаныя з Дублінскім рэгламентам, пара не можа ўз'яднацца: еўрапейскае права патрабуе, каб запыт на прытулак разглядаўся ў першай краіне ўезду ў ЕС. Для Вадзіма і Дзяніса заключэнне шлюбу стала юрыдычным спосабам наблізіць дзень, калі яны зноў змогуць жыць разам.

Польшча не прызнае аднаполых шлюбаў, нават калі яны былі заключаныя за мяжой. Але ў некаторых выпадках, у тым ліку падчас падачы дакументаў на міжнародную абарону, факт сумеснага жыцця і партнёрства можа быць улічаны як сацыяльная і сямейная сувязь. Цяпер у пары ёсць дакумент, які гэта пацвярджае.

— Зараз пайду на [вуліцу] Табарова (там знаходзяцца памежная служба і міграцыйнае ведамства. — Заўв. рэд.) аддаваць гэтыя ўсе дакументы, — расказаў Вадзім. — Вельмі хачу дапамагчы Дзянісу, бо ён тут працаваў і жыў [раней]. Яму будзе тут значна прасцей.

Папулярны блогер Vadimati праседзеў тры гады ў калоніі за абразу Лукашэнкі і здзек з дзяржаўных сімвалаў. Тэрмін ён адбываў у так званым нізкім статусе — для гэтага сілавікі спецыяльна распаўсюджвалі інфармацыю пра яго сэксуальным кантакце з мужчынам. Вызваліўшыся, Вадзім перанёс аперацыю па выдаленні злаякаснай пухліны і здолеў пераехаць у Польшчу. Цяпер ён чакае рашэння па міжнароднай абароне ў гэтай краіне.