Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  2. Магла з'ехаць сама? Ці замяшаны КДБ? Спыталі ў калег зніклай спікеркі КР, якія ў іх версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай
  3. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  4. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  5. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  6. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  7. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  8. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  9. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  10. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  11. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  12. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  13. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  14. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  15. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

У базе праваабарончага цэнтра «Вясна» няма звестак пра адміністрацыйны пераслед зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, піша Deutsche Welle.

Спикер Координационного совета Анжелика Мельникова. Фото: rada.vision
Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Фота: rada. vision

Праваабаронцы расказалі, што ў іх базе адміністрацыйнага пераследу, у якой сабраныя ўсе вядомыя праваабаронцам выпадкі затрыманняў і адміністрацыйных працэсаў з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года, звестак пра Мельнікаву няма.

«Інфармацыі пра затрыманні ці суды Анжалікі Мельнікавай у нашай базе няма», — заявілі праваабаронцы. Ад іншых каментароў у «Вясне» ўстрымаліся «да з’яўлення афіцыйнай інфармацыі пра лёс Мельнікавай».

У інтэрв'ю выданню «Салідарнасць» у лістападзе 2020 года Анжаліка расказвала, што яе «двойчы затрымлівалі і судзілі па славутым артыкуле 23.34 — за заклік да ўдзелу ў „Маршы свабоды“ і „арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства“ — велапрабегу з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі і лозунгамі „Нясвіж супраць гвалту“».

Як маме няпоўнагадовых дзяцей ёй далі не «суткі», а штрафы агульнай сумай 60 базавых велічынь. Іх беларуска пагасіла з дапамогай ініцыятывы BY_help, пісала «Салідарнасць». Са словаў Мельнікавай, з Беларусі яна вырашыла з’ехаць, баючыся крымінальнага пераследу.

— Гэта цяпер, калі прайшоў нейкі час, я магу пажартаваць: не сядзеў — не беларус, а тады, вядома, было страшна, — працягвае Анжаліка. — Да таго ж нам сказалі, што раз і ў мяне, і ў мужа ёсць адміністрацыйныя правапарушэнні, то могуць забраць дзяцей, не паглядзеўшы на пажылую бабулю.

Нагадаем, спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла 25 сакавіка. Павел Латушка заявіў, што афіцыйна паведаміў у праваахоўныя органы Польшчы пра яе знікненне. На просьбу праваахоўных органаў гэтая інфармацыя раней не публікавалася. Разам з жанчынай зніклі і яе дочкі 6 і 12 гадоў, якія жылі з ёю ў Варшаве.

Днём 31 сакавіка Павел Латушка заявіў, што мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго, «гэта выявілі тэхнічным спосабам».

Чытайце таксама