Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  2. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  3. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  4. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  5. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  6. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  7. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  8. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  11. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  12. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Без песен Меладзе и в форме: как пройдут выпускные в школах и детсадах
  16. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  17. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
Читать по-русски


/

«Кіберпартызаны» аднавілі кантроль над фондам Białoruś Liberty, якім кіравала зніклая экс-спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, і атрымалі звесткі пра ўвесь рух па рахунку ў злотых з пачатку 2024 года.

Анжелика Мельникова. Фото: t.me/rada_vision
Анжаліка Мельнікава. Фота: t.me/rada_vision

У аб’яднанні адзначылі, што ўсе паступленні і выплаты з рахунку фонду супадаюць з тымі, якія былі ўзгодненыя з фінансавым аддзелам групы «Кіберпартызан», аж да другой паловы студзеня 2025 года.

«Да гэтага часу Анжаліка Мельнікава цалкам выконвала абавязанні, якія на сябе ўзяла, і не была заўважаная ў растрачванні сродкаў групы на асабістыя патрэбы», — адзначылі хактывісты.

Як заявілі «Кіберпартызаны», першы выпадак «расходавання сродкаў групы на асабістыя патрэбы Мельнікавай зафіксаваны 22 студзеня 2025 года — аплата паслуг сэрвісу Booking з карткі, якая знаходзілася ў Мельнікавай».

«Цягам лютага 2025 года Мельнікава раз на некалькі дзён выводзіла на асабісты рахунак сродкі, якія ёй не належаць, сумамі да 2,5 тысячы даляраў, у тым ліку выкарыстала сэрвіс экспрэс-пераводаў для паскарэння транзакцый», — сцвярджаюць у аб’яднанні.

«Кіберпартызаны» адзначылі, што перавод па гранце для Каардынацыйнай рады — каля 107 тысяч даляраў — паступіў на рахунак Białoruś Liberty 13 сакавіка. Атрыманне гэтай сумы не ўзгаднялася з прадстаўнікамі «Кіберпартызан», групе не паведамілі нават пра сам факт такога выкарыстання рахунку фонду.

«Цягам сакавіка Мельнікава вывела на асабісты рахунак за некалькі аперацый усю пераведзеную суму гранта для Каардынацыйнай рады, а таксама ўсе астатнія сродкі на рахунку, у тым ліку прызначаныя на праекты „Партызанскага Тэлеграма“ і дапамогу ў журналісцкіх расследаваннях (каля 30 тысяч даляраў). Самыя буйныя пераводы былі зробленыя 5 і 18 сакавіка. Агулам Мельнікава вывела больш за 150 тысяч даляраў. Апошняя аперацыя вываду сродкаў датуецца 24 сакавіка 2025 года», — заявілі «Кіберпартызаны».

У аб’яднанні падкрэслілі, што ім невядомыя матывы, «з якіх Мельнікава вырашыла прысвоіць чужыя сродкі і ўцячы пасля многіх месяцаў кампетэнтнай працы з добрай рэпутацыяй».

Па факце крадзяжу сродкаў пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы.

«Кіберпартызаны» паведамілі, што страта сродкаў «патэнцыйна часова замарудзіць працу над праектамі «Партызанскага Тэлеграма» і дапамогу ў журналісцкіх расследаваннях, але «не закранае працы па ўзломах сетак рэжымаў РБ і РФ».

«Паводле пратаколаў бяспекі, прынятых у групе «Кіберпартызан», любая інфармацыя, якая перадаецца знешнім структурам (бухгалтарам, юрыстам, банку і інш.) не можа быць сакрэтнай, бо даступная неабмежаванай колькасці асобаў, а таксама можа фігураваць у публічных рэестрах. Таму Мельнікава (і фонд у цэлым) не мае сакрэтнай інфармацыі пра нашую арганізацыю», — заявілі ў аб’яднанні.

Што вядома пра знікненне Анжалікі Мельнікавай

У пятніцу, 28 сакавіка, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў, што 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава. Ён расказаў, што падаў заяву пра гэта ў праваахоўныя органы Польшчы (у Анжалікі акрамя беларускага ёсць грамадзянства гэтай краіны). Таксама 28 сакавіка стала вядома, што разам з жанчынай зніклі і дочкі, што жылі з ёй у Варшаве.

Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», да 25 сакавіка дэлегаты КР некалькі тыдняў не бачылі яе, бо палітык хварэла на COVID-19. Аднак, паводле іх словаў, спікерка выходзіла на сувязь. Прынамсі, да 21 сакавіка. Як пазней удакладняў Латушка, у гэты дзень яна апошні раз прысутнічала на сазвоне.

— Візуальна мы яе бачылі. Адкуль было злучэнне, мы не ведаем, — казаў у інтэрв'ю Deutsche Welle намеснік кіраўніцы АПК. Ён таксама адзначыў, што Анжаліка абяцала прыйсці ў офіс 24 ці 31 сакавіка. Але, спаслаўшыся на хваробу, візіт адмяніла.

У суботу, 29 сакавіка, у эфіры польскага тэлеканала TVN24 Латушка сцвярджаў, што былы муж спікеркі КР выехаў у Беларусь (пазней ён заявіў, што, паводле інфармацыі ад паліцыі, 3 сакавіка экс-муж перасёк польска-беларускую мяжу на аўтобусе).

У гэты ж дзень прэс-сакратар польскага МУС Яцак Дабжыньскі расказаў, што, паводле звестак польскіх і партнёрскіх службаў, Мельнікава на той момант ужо некалькі тыдняў знаходзілася за межамі Польшчы. Праз некалькі дзён Павел Латушка са спасылкай на паліцыю заявіў, што спікерка КР пакінула краіну 26 лютага і вылецела ў Вялікабрытанію.

30 сакавіка чытачы «Люстэрка» паведамлялі, што бачылі былога мужа Мельнікавай разам з дочкамі ў Нясвіжы. Раніцай 31 сакавіка кіраўнік НАУ заявіў, што мабільны тэлефон Анжалікі з 19 сакавіка таксама знаходзіцца ў Беларусі.

У пятніцу, 4 красавіка, сузаснавальнік ініцыятываў BY_help і BYSOL Аляксей Лявончык, які жыве ў Вялікабрытаніі, падаў заявы пра знікненне спікеркі КР у дзве сілавыя структуры гэтай краіны: паліцыю Лондана (Metropolitan Police) і Нацыянальнае агенцтва па расследаванні злачынстваў (NCA).

7 красавіка «Люстэрку» ўдалося пагаварыць з экс-мужам Анжалікі Андрэем Мельнікавым. Ён пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі разам з дзецьмі. У гэты ж дзень стала вядома, што брытанская паліцыя не праводзіць расследавання па факце знікнення спікеркі КР.