Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  2. «Россия и Украина немедленно начнут переговоры о прекращении огня». Трамп рассказал о двухчасовом разговоре с Путиным
  3. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  4. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  5. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  6. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  7. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  8. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  9. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  10. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  11. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  12. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  13. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  14. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
  15. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  16. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  17. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
Читать по-русски


Літоўскія парламентарыі 20 красавіка адхілілі вета прэзідэнта Гітанаса Наўседы і канчаткова пацвердзілі, што праз вайну ва Украіне Літва ўводзіць розныя нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта піша LRT.

Фото Антона Туркова
Фота Антона Туркова

За прыняцце закона без паправак, прапанаваных прэзідэнтам, прагаласавалі 99 дэпутатаў Сейма, супраць выступілі сямёра, двое ўстрымаліся.

«Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты, і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся», — падзякавала літоўскім дэпутатам лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, у Літве праз вайну ва Украіне на абмеркаванне дэпутатам вынеслі законапраект пра абмежаванні. У ім прапаноўвалася спыніць прыём заяваў ад грамадзян Беларусі і Літвы на:

  • атрыманне літоўскага грамадзянства і візы ў консульствах за мяжой (акрамя выпадкаў, калі пасярэднікам выступае МЗС краіны);
  • ВНЖ як у Літве, так і ў яе прадстаўніцтвах за мяжой. Выключэнні — тыя, хто ўжо меў нацыянальную ці шэнгенскую візу, а таксама ВНЖ або рашэнне пра яго наданне;
  • атрыманне статусу электроннага рэзідэнта.

Дэпутаты прынялі закон у першым чытанні. Пасля гэтага ў Літве пачалося актыўнае грамадскае абмеркавання прапанаваных абмежаванняў. У яго ўключылася Святлана Ціханоўская. У выніку частку абмежаванняў для беларусаў з законапраекта ўдалося выключыць. Дэпутаты ўхвалілі змякчаны варыянт.

Аднак прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў на яго вета і вярнуў на паўторны разгляд. Ён прапанаваў парламентарыям зраўнаваць абмежаванні для расіян і беларусаў. А таксама спрасціць дэпартацыю і ануляванне ўжо выдадзеных нацыянальных візаў і ВНЖ.

Чытайце таксама