Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  2. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  3. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  4. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  5. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
  6. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  7. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  10. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  11. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  12. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  13. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


У Польшчы апазіцыйныя альянсы «Грамадзянская кааліцыя» (KO), «Трэцяя дарога» і «Левыя» падпісалі пагадненне пра стварэнне кааліцыі, перадае Polsat News. Кандыдатам на пасаду прэм’ера стаў Дональд Туск, лідар партыі «Грамадзянская платформа», якая атрымала другое месца на выбарах. За месца прэм’ера яму давядзецца спаборнічаць з Матэвушам Маравецкім, чыю кандыдатуру прапанаваў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.

Дональд Туск 25 октября 2023 года во время визита в Еврокомиссию в Брюсселе. Фото: Reuters
Дональд Туск 25 кастрычніка 2023 года падчас візіту ў Еўракамісію ў Брусэлі. Фота: Reuters

Кааліцыя зможа ўдзельнічаць у фармаванні новага ўрада. У альянс KO ўвайшлі ліберальна-кансерватыўная партыя «Грамадзянская платформа» Туска, левацэнтрысцкая «Польская ініцыятыва», партыя «Зялёныя» і іншыя рухі.

«З сённяшняга дня мы гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за нашую радзіму. Пагадненне — гэта набор арыенціраў для нашага супрацоўніцтва пасля атрымання ад прэзідэнта краіны магчымасці фармавання ўрада», — заявіў лідар «Грамадзянскай кааліцыі» і кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Дональд Туск.

Нагадаем, нягледзячы на тое, што на мінулых выбарах партыя «Права і справядлівасць» (PiS) набрала найбольшую колькасць галасоў, сумарна ў трох апазіцыйных партый і кааліцый будзе больш месцаў у парламенце. У ніжняй палаце парламента Польшчы (Сейм, 460 месцаў) PiS атрымала 194 месцы, апазіцыйная кааліцыя — 248 («Грамадзянская кааліцыя» — 157, «Трэцяя дарога» — 65, «Левыя» — 26). Апазіцыя таксама атрымала кантроль над верхняй палатай, Сенатам — у яе 66 месцаў, у той час як да PiS адышло 34 крэслы.

Кандыдатам ад PiS на пасаду кіраўніка ўрада стаў дзейны прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, яго вылучыў прэзідэнт Анджэй Дуда.

Дуда паведаміў, што скліча першае паседжанне новага Сейма на панядзелак, 13 лістапада. Затым у прэзідэнта Польшчы будзе 14 дзён, каб прызначыць новага прэм’ера і астатніх міністраў. Але пасля гэтага прэм’ер і ўрад цягам яшчэ 14 дзён павінныя атрымаць вотум даверу ад Сейма: калі за іх прагаласуе простая большасць дэпутатаў, яны застаюцца. А калі вотум даверу атрыманы не будзе — напрыклад, Анджэй Дуда прызначыць Маравецкага, а новая кіроўная большасць выкажацца супраць, — то Сейм ужо самастойна абярэ поўны склад новага ўрада.