«Беларусбанк» папярэдзіў кліентаў пра праблемы з абслугоўваннем аплатных картак. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце фінустановы.
«З не залежных ад „Беларусбанка“ прычын назіраюцца кароткачасовыя адмовы ў абслугоўванні банкаўскіх аплатных картак», — паведаміла фінустанова.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў ноч з нядзелі на панядзелак, 5 лютага, карткі некаторых банкаў могуць працаваць з кароткачасовымі перапынкамі. Прычына — тэхналагічныя работы, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Яго паслугамі карыстаецца ў тым ліку «Беларусбанк».
Ці звязаныя работы гэтага цэнтра і цяперашнія праблемы з карткамі ў кліентаў «Беларусбанка», не ўдакладняецца.