67-гадовы беларус выкінуўся з акна Брудноўскай бальніцы ў Варшаве. Мужчына сказаў суседзям па палаце: «Да пабачэння», — і выскачыў з шостага паверха. Пра гэта паведамляе Miejski reporter, заўважыў MOST.
Трагедыя здарылася 11 верасня каля дзевяці раніцы. 67-гадовы пацыент з Беларусі знаходзіўся ў адной з палат корпуса С. У нейкі момант ён сказаў «Да пабачэння», а потым выскачыў з шостага паверха.
Хутка прыбыў медыцынскі персанал, але выратаваць мужчыну не ўдалося.
На месцы трагедыі праводзіцца паліцэйская праверка пад наглядам пракурора.