Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


/

Офіс генеральнага пракурора Украіны паведаміў пра дасудовае расследаванне магчымага расстрэлу расійскімі вайскоўцамі шасці ўзятых у палон украінскіх вайскоўцаў. Падставай для гэтага стала відэа, якое з’явілася ў сеціве.

Кадры с российским военнослужащим из видео предполагаемого расстрела украинских военнопленных. Изображение с сайта vot-tak.tv
Кадры з расійскім вайскоўцам з відэа меркаванага расстрэлу ўкраінскіх ваеннапалонных. Выява з сайта vot-tak.tv

Як адзначылі ў Генпракуратуры Украіны, паводле папярэдніх звестак, вайскоўцы УСУ былі ўзятыя ў палон у выніку штурму ўкраінскіх пазіцый у Данецкай вобласці.

«Расстрэл ваеннапалонных — сур’ёзнае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі пра абыходжанне з ваеннапалоннымі і класіфікуецца як цяжкае міжнароднае злачынства. Праводзяцца следчыя дзеянні, скіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў злачынства і асобаў, якія маюць дачыненне да яго здзяйснення», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Відэа расстрэлу ўкраінскіх ваеннапалонных з’явілася ў сеціве напярэдадні (мы не даём спасылкі на відэа з меркаванняў гуманнасці). Як лічыцца, яго здымалі самі расіяне. На ім захаваны расстрэл прынамсі шасці бяззбройных палонных — ім спачатку страляюць у спіну, а потым дабіваюць з аўтаматаў.

Пры гэтым гучаць рэплікі «Сюда, на х*й, сюда, по одному», «По одному! Сюда бегом!», «Один мой», «Снимай меня на камеру, бл*дь!», «Старый, это мой». Забойствы суправаджаюцца смехам.

Відэа абрываецца, калі на зямлі застаецца ляжаць сёмы ваеннапалонны, яго лёс невядомы.

Упаўнаважаны Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец заявіў, што «чарговым разам» звярнуўся ў ААН і Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа з нагоды таго, што адбылося.

На падставе звестак з адкрытых крыніц, за 2024 год расіяне, як мяркуецца, забілі не менш за 92 украінскіх ваеннапалонных, падлічыла выданне «Вот так». Падчас самага масавага забойства ў пачатку кастрычніка на Пакроўскім кірунку былі расстраляныя адразу 16 палонных.

У 2025 годзе гэта першае апублікаванае ў сацсетках відэа расстрэлу ўкраінскіх ваеннапалонных.