17 лютага ў Вільнюсе ў межах паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» былі абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі за найлепшую кнігі для дзяцей і падлеткаў за 2022 год, піша bellit.info.
У намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» перамог паэт і перакладчык Антон Францішак Брыль, які напісаў вершаваныя «Мышыныя Каляды» (выдавецтва «Янушкевіч»).
У намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» перамагла мастачка Лілія Бусарава з ілюстрацыямі да кнігі «Мой рыжы Бім» аўтарства Эдзі Агняцвет (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).
Антон Францішак Брыль — унук Янкі Брыля, класіка беларускай літаратуры. Сярод найважнейшых работ Антона Францішка — пераклад старажытнаанглійскай паэмы «Беавульф» на беларускую мову.