Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  2. «Россия и Украина немедленно начнут переговоры о прекращении огня». Трамп рассказал о двухчасовом разговоре с Путиным
  3. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
  4. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  5. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  6. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  7. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  8. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  9. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  10. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  11. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  12. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  13. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  14. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  15. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
  16. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  17. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
Читать по-русски


Колькасць выпадкаў «тэфлонавага» грыпу ў ЗША за 2023 год стала рэкорднай з пачатку XXI стагоддзя — на яго захварэлі 267 чалавек, паведамілі выданню Washington Post (WP) у Амерыканскіх цэнтрах атручанняў (America's Poison Centers). RTVI.US расказвае, што гэта за стан, як яго ўнікнуць і хто рызыкуе «заразіцца» ад таксічных пароў з патэльні.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Таксіколагі назвалі сімптомамі «тэфлонавага» грыпу павышэнне тэмпературы, дрыжыкі і галаўны боль. Людзі нярэдка думаюць, што гэта звычайны грып, але па сутнасці гэта атручанне таксічнымі парамі ад патэльні з тэфлонавым пакрыццём.

«Калі ў вас тэмпература і боль у целе, то вы наўрад ці падумаеце, што нешта не тое ўдыхнулі», — адзначыла Марыянна Аміршахі з Нацыянальнага сталічнага цэнтра атручанняў у Вашынгтоне.

Яна дадала, што статыстыка выпадкаў праз гэта можа быць няпоўнай.

Асабліва небяспечны?

«Вірус» такога грыпу — пары палімера політэтрафторэтылену (PTFE), які прадаюць пад гандлёвай маркай Teflon. Яго выкарыстоўваюць у якасці антыпрыгарнага пакрыцця ў патэльнях і іншым посудзе для кухні. Палімер адносіцца да так званых вечных хімікатаў — яны гадамі не раскладаюцца ў прыродзе. Сёлета ўлады ЗША пачалі змагацца з такімі хімікатамі ў водаправоднай вадзе.

Канадскі прафесар Зак Хадсан назваў такія пары «складаным кактэйлем акісленых і фторазмяшчальных рэчываў», але вылучаюцца яны толькі пры адной умове — празмерным нагрэве.

Эксперты адзначылі, што небяспека пагражае тым, хто пакідае патэльні з антыпрыгарным пакрыццём на агні пустымі і без нагляду. У адным апісаным выпадку з Японіі мужчына заснуў з такой патэльняй на пліце, а прачнуўся ў запоўненай белым дымам кухні. Неўзабаве ў яго паднялася тэмпература і з’явіўся кашаль. Ад «патэльневага» грыпу ён лячыўся некалькі дзён, што тыпова для гэтай хваробы.

Асноўная парада ў сувязі з гэтым — заўсёды ставіць патэльні на пліту з чымсьці ўнутры (ежай, раслінным або сметанковым алеем), а таксама не выкарыстоўваць бляхі з тэфлонам у печах, разагрэтых да тэмператураў, вышэйшых за 260 °C. Калі дым ад тэфлону ўжо пайшоў, неабходна як мага хутчэй выветрыць памяшканне і не ўдыхаць пароў.

Есці можна

Траплянне кавалачкаў пакрыцця ў ежу пры гэтым не такое небяспечнае, лічыць прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта Іэн Казінс.

«Яно проста пройдзе праз ваш арганізм», — адзначыў ён.

Пры гэтым эксперты ўсё роўна раяць лішні раз не пашкоджваць пакрыццё і выкарыстоўваць падчас карыстання такімі патэльнямі драўляныя, сіліконавыя або нейлонавыя прыборы. Калі пакрыццё патэльні знасілася, лепш яе замяніць.

Прадстаўнікі амерыканскай кампаніі Chemours, якой належыць таварны знак Teflon, адмовіліся ад каментароў пра рэкордную колькасць захворванняў і падкрэслілі, што даследаванні пацвярджаюць бяспеку пакрыцця.

На сайце брэнда рэкамендуецца ўнікаць празмернага нагрэву. Тое самае заявілі ў амерыканскім урадавым Упраўленні па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA).

Найбольш небяспечны тэфлон у газападобным стане для птушак, адзначае WP. Яны вельмі адчувальныя да таксічных пароў, праз што ў свой час канарэек выкарыстоўвалі для праверкі бяспекі вугальных шахтаў. Teflon на сваім сайце рэкамендуе выносіць клеткі з кухні, пакуль гатаванне не скончыцца. Пасля гэтага з хатнімі птушкамі дазваляецца падзяліць «радасць прыёму ежы».

Шэсць экспертаў, апытаных выданнем, пры гэтым прызналіся, што пазбягаюць тэфлону. Альтэрнатывамі яму могуць служыць чыгун, сталь-«нержавкейка» або кераміка.