Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


Міністрам замежных справаў сёння, 13 снежня, стаў першы намеснік нябожчыка Уладзіміра Макея і яго сябар Сяргей Алейнік. Гэтага кандыдата як аднаго з магчымых раней называлі і эксперты, з якімі пагаварыла «Люстэрка». Яны таксама адзначалі: выбар кіраўніка МЗС будзе сведчыць пра вектар замежнай палітыкі, які абярэ Лукашэнка. Чаму ж выбар спыніўся менавіта на Алейніку і што гэтае рашэнне можа значыць для замежнай палітыкі Беларусі?

Сергей Алейник. Фото: МИД Беларуси
Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

«Лукашэнка можа разлічваць на размарозку адносін з Захадам»

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман адзначае: прызначэнне на пасаду міністра замежных справаў Сяргея Алейніка сведчыць пра тое, што ў Лукашэнкі ў цэлым не змяніліся чаканні ад МЗС як ад ведамства.

— МЗС традыцыйна ў сваім фокусе трымае адносіны з Захадам, таму што адносіны з Расіяй — гэта кампетэнцыя больш высокіх органаў. Адпаведна, кантакты з заходнімі краінамі застаюцца прыярытэтам для МЗС і для міністра, — каментуе аналітык. — Цяпер на гэтую пасаду прызначаны чалавек, які ўсе апошнія гады працаваў на заходнім напрамку: ён рэгулярна прымаў еўрапейскіх амбасадараў і камунікаваў з імі. Відавочна, мандат МЗС у гэтым сэнсе не мяняецца: Лукашэнка ўсё яшчэ можа разлічваць калісьці ў будучыні на размарозку адносін з Захадам. А для гэтага патрэбны чалавек, які ўмее размаўляць з тымі, з кім ён захоча калісьці памірыцца.

Шрайбман дадае: калі б на гэтую пасаду быў прызначаны чалавек без такога бэкграўнду, можна было б зрабіць выснову, што Лукашэнка не разлічвае на заходні вектар і ніякіх спадзяванняў на нармалізацыю не мае.

— А тут мы бачым адваротнае. Для тых палітыкаў на Захадзе, хто аналагічна глядзіць на рэчы і хацеў бы знайсці спосабы размарозіць адносіны з Мінскам, гэта сведчыць, што Мінск дапускае магчымасць вярнуцца да лавіравання. Іншая рэч, што гэта цяпер не даміноўная пазіцыя там, — кажа Арцём Шрайбман.

Пры гэтым аналітык падкрэслівае, што ад прызначэння Сяргея Алейніка цяпер немагчыма чакаць нейкіх зменаў у замежнай палітыцы:

— У такіх абмежаваных умовах, якія сёння ёсць у МЗС, ведамства нават можна распусціць — нічога не зменіцца. Пакуль Лукашэнка не вырашыць рабіць нейкія значныя крокі насустрач Захаду, дыстанцыюецца ад Расіі ці пасварыцца з ёй, я не бачу перспектываў для Алейніка радыкальна праявіць сябе на пасадзе. Потым — цалкам магчыма. Але гэта заўсёды залежыць ад рашэння Лукашэнкі, а не ад фігуры міністра.

Фото: Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

«Кампетэнцыі Алейніка цяпер найбольш запатрабаваныя беларускімі ўладамі»

Экс-дыпламат і аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR) Павел Слюнькин адзначае, што фігура новага міністра намякае на тое, якія задачы ставіць перад МЗС Лукашэнка.

— Ён мог прызначыць на гэтую пасаду сілавіка (улічваючы тэндэнцыі апошніх гадоў і асабліва вайну ва Украіне, гэта не выглядала б чымсьці дзіўным). Ці каго-небудзь з публічных лаялістаў, русафілаў, якія працуюць у сферы замежнай палітыкі, — пералічвае эксперт. — Але ён прызначыў чалавека, які з 2020 года рэдка з’яўляўся ў СМІ, не вызначыўся нейкімі жорсткімі антызаходнімі заявамі, працягваў рэгулярную камунікацыю з еўрапейскімі дыпламатамі і ўсю сваю кар’еру працаваў на заходнім напрамку. Характэрна, што Алейнік спрычыніўся да папярэдніх размарозак адносін Захаду з рэжымам Лукашэнкі. Ён мае ўстойлівыя асабістыя і прафесійныя сувязі з Мальтыйскім Ордэнам і Святым Пасадам. Менавіта з іх традыцыйна пачыналася аднаўленне камунікацыі Лукашэнкі пасля перыядаў замарозкі, яны выступалі ў якасці міжнародных лабістаў аднаўлення сувязяў. Вялікую ролю ў гэтым адыгрываў асабіста Сяргей Алейнік. Працуючы на розных пасадах, ён падтрымліваў з імі адносіны.

Слюнькін дадае, што не варта пераацэньваць і значнасць прызначэння на гэтую пасаду менавіта кар’ернага дыпламата:

— Галоўнай перашкодай на шляху да канструктыўных адносін з Захадам быў і ёсць не міністр замежных справаў, а дэструктыўная міжнародная і рэпрэсіўная ўнутраная дзейнасць рэжыму ў Беларусі. Яе Алейнік абараняў і апраўдваў апошнія два гады на пасадзе першага намесніка міністра. Кіраўнік МЗС у першую чаргу выконвае волю Лукашэнкі, чым займаўся і Макей, і займаўся б любы з іншых прызначэнцаў, сілавік ён ці русафіл. Проста, мабыць, менавіта кампетэнцыі Алейніка цяпер найбольш запатрабаваныя беларускімі ўладамі.

Фото: Reuters
Фота: Reuters. Здымак мае ілюстрацыйны характар

«Прызначэнне можа сведчыць пра жаданне Лукашэнкі зменшыць уплыў Расіі»

Сітуацыю з прызначэннем Алейніка пракаментаваў кіраўнік НАУ і сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка:

— Сяргея Алейніка я ведаю з перыяду працы начальнікам службы дзяржаўнага пратаколу МЗС Беларусі. Яна забяспечвае ўсе афіцыйныя і неафіцыйныя візіты Лукашэнкі, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці падчас правядзення гэтых візітаў, а таксама забяспечвае ўсе пратакольныя мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі ўнутры краіны. Такім чынам, у той перыяд Алейнік атрымаў пэўную ступень даверу Лукашэнкі. Трэба сказаць, што ён не прызначае на такія пасады людзей, якіх ён дасканала не вывучыў.

Латушка дадае, што Сяргей Алейнік працаваў пастаянным прадстаўніком Беларусі ў Жэневе і «стаяў за перамовамі з Ватыканам» па сітуацыі ў краіне.

— Перш за ўсё, з ім праводзяць кансультацыі заходнія амбасадары, што засталіся ў Беларусі. Яго роля ў камунікацыі з Ватыканам можа ўяўляць пэўную цікавасць для Лукашэнкі. Адначасова Алейнік тройчы за апошні час выязджаў у Швейцарыю, за ўсімі перамовамі таксама стаіць ён, — сцвярджае Латушка. — Акрамя таго, праводзіў камунікацыю з некаторымі чыноўнікамі Еўрапейскай камісіі. Падчас працы амбасадарам Вялікабрытаніі ён за шэсць гадоў аброс досыць шырокімі сувязямі ў элітах краіны, што таксама можа быць выкарыстана рэжымам у сваіх інтарэсах.

Кіраўнік НАУ дадае, што Сяргей Алейнік «дастаткова шматслоўны чалавек, які цяжка перадае сутнасць пытанняў».

 — Ён адданы сістэме цалкам, але адначасова ён той, хто схільны завязваць нейкую камунікацыю з Захадам. Яго прызначэнне можа сведчыць пра жаданне Лукашэнкі зменшыць уплыў Расіі і павялічыць камунікацыю з Захадам, — заключае Павел Латушка.