Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», які, у прыватнасці, уводзіць смяротнае пакаранне для чыноўнікаў за здраду дзяржаве, апублікавалі 14 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент набывае моц праз дзесяць дзён.

Уголовный кодекс. Фото: прокуратура Витебской области
Крымінальны кодэкс. Фота: пракуратура Віцебскай вобласці

Пасля ўнясення зменаў у Крымінальны кодэкс пад дзяржздрадай будзе разумецца «выдаванне замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты замежных дзяржаваў, міжнародных арганізацый, міждзяржаўных утварэнняў, перададзеных Рэспубліцы Беларусь на падставе міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь альбо ў сувязі з яе ўдзелам у гэтых міжнародных арганізацыях, міждзяржаўных утварэннях».

Калі дзяржздраду здзейсніла службовая асоба, якая займае адказнае становішча або дзяржаўную пасаду, то ёй пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне. Такая ж санкцыя будзе прымяняцца і да тых абвінавачаных, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца. Раней, нагадаем, найвышэйшая мера пакарання за дзяржздраду чыноўнікам і вайскоўцам не пагражала.

Таксама агаворваецца, што пажыццёвае зняволенне не можа прымяняцца як альтэрнатыва смяротнаму пакаранню па артыкулах за дзяржздраду і акты тэрарызму.

Тэрмін затрымання асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні здрады дзяржаве, змове ці іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады, шпіянажы і агентурнай дзейнасці, павялічваецца з трох да дзесяці сутак.

Прапаганда тэрарызму

Крымінальны кодэкс таксама дапаўняецца артыкулам 289−1 (Прапаганда тэрарызму).

«Прапаганда тэрарызму або яго публічнае апраўданне, у тым ліку

з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі

Інтэрнэт, караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або

пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам ці без штрафу», — абвяшчае дыспазіцыя часткі першай новага артыкула.

Калі злачынства было здзейсненае чалавекам, раней судзімым за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 124−126, 289, 290−1-292, 324 або 359, то санкцыя павялічваецца: арышт, да пяці гадоў абмежавання волі або ад трох да сямі гадоў калоніі са штрафам ці без.

Пад прапагандай тэрарызму разумеецца «распаўсюд у любой форме матэрыялаў і (або) інфармацыі ў мэтах фармавання ў індывідуальна-нявызначанага кола асоб

прыхільнасці да тэрарыстычнай ідэалогіі альбо прызнання тэрарыстычнай дзейнасці дапушчальнай».

Дыверсія і дыскрэдытацыя УС

Акрамя таго, дапоўнены артыкул 360 КК (Дыверсія). У адпаведнасці са зменамі, чалавек, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да такіх дзеянняў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за іх, калі своечасова папярэдзіў дзяржорганы ці іншым чынам пасадзейнічаў у перадухіленні дыверсіі.

Таксама ў Крымінальны кодэкс уводзіцца адказнасць за дыскрэдытацыю «Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў, ваенізаваных арганізацый». Адпаведнай прыпіскай дапоўнены артыкул 369−1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Санкцыя артыкула, нагадаем, прадугледжвае арышт, абмежаванне волі або да чатырох гадоў калоніі.

Астатнія змены

Павялічаны тэрміны пазбаўлення волі за наўмыснае разгалошванне дзяржаўнай і службовай таямніцы. За гэта будзе прадугледжвацца да чатырох гадоў пазбаўлення волі, а пры наяўнасці цяжкіх наступстваў — да шасці гадоў.

Яшчэ адно новаўвядзенне ў КК — артыкул 375−2 «Парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў». За гэта будзе прадугледжвацца штраф, арышт, абмежаванне волі або да трох гадоў зняволення. Калі злачынства пацягнула цяжкія наступствы — да пяці гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

Таксама ў КК уводзяцца штрафы ў памеры ад 500 да 50 тысяч базавых велічынь (ад 18 500 да 1 850 000 рублёў) за злачынствы, прадугледжаныя шэрагам артыкулаў (124−127, 131, 285−287, 289−293, часткай 4 артыкула 294, часткай 4 артыкула 295, часткай 4 артыкула 309, часткай 3 артыкула 311, часткай 3 артыкула 322, часткай 3 артыкула 323, артыкулам 324, часткай 3 артыкула 333, артыкуламі 356−3615).