Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Белавежскі ў Камянецкім раёне расказаў, што найміты ПВК Вагнера знаходзяцца ў цэнтры Беларусі пад Асіповічамі і «нікуды не імкнуцца», перадае БЕЛТА.

Инструктор ЧВК Вагнера тренирует военнообязанных под Осиповичами. 14 июля 2023 года. Фото: скриншот сюжета "ВоенТВ"
Інструктар ПВК Вагнера трэніруе вайсковаабавязаных пад Асіповічамі. 14 ліпеня 2023 года. Фота: скрыншот сюжэту «ВаенТБ»

Палітык абверг нядаўнюю заяву прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, які заявіў, што больш за 100 размешчаных у Беларусі наймітаў ПВК Вагнера рушылі ў бок Сувалкскага калідора — літоўскіх і польскіх тэрыторый, якія аддзяляюць Беларусь ад расійскай Калінінградскай вобласці.

— Нядаўна ўзвар'явалася Польшча, што нібыта сюды ідзе нейкі атрад, аж 100 чалавек. Ніякіх атрадаў ПВК Вагнера ў 100 чалавек сюды не перамяшчаліся. А калі перамяшчаліся, толькі для таго, каб перадаць баявы досвед брыгадам, якія сканцэнтраваныя ў Брэсце і Гродне. <…> Слухайце, Сувалкскі калідор не ў Беларусі. Мы не перамяшчаемся па гэтым калідоры, ні да калідора. Нам ён тысячу гадоў не патрэбны. Галоўнае, каб было спакойна, — адзначыў Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што вагнераўцы ў Беларусі патрэбныя для таго, каб вучыць вайскоўцаў, бо «войска, якое не ваюе, — гэта напалову войска».

— Ваяваць я не хачу. Я не хачу, каб гінулі нашыя хлопцы. Таму трэба іх вучыць. Вось яны і перадаюць свой досвед. Параяць, нешта скажуць. Вельмі задаволеныя нашымі ваярамі. Кажуць, гэта вельмі падрыхтаваныя людзі, а самае галоўнае — яны хочуць вучыцца. Таму, знаходзячыся пад Асіповічамі, у цэнтры Беларусі, гэтыя хлопцы нікуды не імкнуцца. Яны прывыклі выконваць загад, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што яму хацелася б захаваць ПВК Вагнера, бо гэта дасведчаныя байцы, «якія прайшлі праз вайну, якія страцілі шмат сваіх сяброў».

— Яны цалкам бясплатна (хоць і найміты, за грошы ўсюды і ваявалі, і працавалі) дапамагаюць нам, перадаюць досвед, — расказаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што пажартаваў, калі сказаў на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, быццам вагнераўцы хочуць у польскі Жэшуў на экскурсію схадзіць.

— Хай яшчэ скажуць (польскія ўлады. — Заўв. рэд.) беларусам і мне дзякуй за тое, што мы запрасілі да сябе гэтых байцоў. А гэта не адна тысяча. Я нават не хачу называць. Усяго сёння ў іх пад кантролем больш за 30 тысяч чалавек. Гэта хлопцы, зараджаныя на вайну, пакрыўджаныя. Шмат скалечаных, загінулых. Яны што, даруюць? Не даруюць. Таму хай моляцца, што мы трымаем іх, яшчэ неяк забяспечваем. У адваротным выпадку яны без нас бы пратачыліся туды і ўламілі б так гэтаму Жэшуву і Варшаве, што мала б не падалося, — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама