Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


Дэпутаты прынялі ў другім чытанні дакумент, які карэктуе закон пра прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Палата представителей Национального собрания. 7 декабря 2023 года. Фото: t.me/housegovby
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 7 снежня 2023 года. Фота: t.me/housegovby

Дакумент прыводзіць нарматыўны акт у адпаведнасць са змяненнямі Канстытуцыі, якія былі прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, а таксама з прадпісаннямі закона «Пра дзяржаўную службу».

Законапраект у прыватнасці ўтрымлівае палажэнні, скіраваныя на замацаванне канстытуцыйных патрабаванняў да кандыдата на пасаду прэзідэнта, аптымізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку па пытаннях аховы дзяржаўнага суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, забяспечання функцыянавання найвышэйшых судовых органаў і Цэнтральнай выбарчай камісіі, звароты ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь.

Таксама дакумент акрэслівае сістэму гарантый экс-прэзідэнтам і іх сем’ям.

— Устанаўліваецца, што прэзідэнт, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе альбо датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі ці стойкай недзеяздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта, мае недатыкальнасць, — каментавала папраўкі раней спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Яго нельга будзе прыцягваць да адказнасці за тое, што ён рабіў, выконваючы прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Будзе забаронена затрымліваць, у цэлым пазбаўляць волі былога прэзідэнта на такіх падставах.

Нагадаем, законапраект, з пэўнымі выключэннямі, становіцца законам пасля прыняцця Палатай прадстаўнікоў і ўхвалення Саветам Рэспублікі. Пасля гэтага ён аддаецца на подпіс Аляксандру Лукашэнку. Перад падпісаннем законапраекта ён можа быць скіраваны ў Канстытуцыйны суд для правядзення папярэдняга кантролю на прадмет канстытуцыйнасці.

Чытайце таксама