Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ў Гродне наведаў пляцоўку будаўніцтва новай бальніцы. Там ён пагаварыў з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым і экс-кіраўніком Мінздароўя, а цяпер губернатарам Гродзенскай вобласці Уладзімірам Каранікам, паведамляе яго прэс-служба.

Александр Ходжаев и Александр Лукашенко. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Аляксандр Хаджаеў і Аляксандр Лукашэнка ў Гродне, 2 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«Кажуць, таго не хапае, гэтага не хапае. Дактароў, медсясцёр… Слухай, у нас усяго хапае. Толькі ў нас некаторыя катэгорыі, у тым ліку дактары, хочуць працаваць як у нас, а жыць як на Захадзе і атрымліваць вялікія грошы. Дык яны суткамі працуюць (на Захадзе. — Заўв. рэд.), асабліва моладзь. Гэта я ведаю дакладна. Суткамі працуюць. Але яны і зарабляюць», — заявіў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што і ў Беларусі дактары ў найлепшых клініках «зарабляюць вельмі прыстойныя грошы».

Згадаў ён і пандэмію каранавіруса, падчас якой медыкам увялі даплаты.

«У пандэмію плацілі дадаткова. Я ім сказаў: я вам гэта пакідаю. Пакінуў. Дактары не верылі, што гэта будзе. Мы пакінулі. Але далей трошкі і самім трэба варушыцца. Выдатная прафесія, выдатная спецыяльнасць. Лепшай, напэўна, у свеце няма. Вядома, і адказнасць, і паварушыцца трэба. Пераразмяркуйцеся і працуйце як след», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, паводле новага кіраўніка Мінздароўя Аляксандра Хаджаева, у 2023 годзе сярэдняя зарплата работнікаў арганізацый аховы здароўя была самай высокай сярод усіх бюджэтных сфер — 1 618,9 рубля (тут і ніжэй сумы пазначаныя да выплаты падаткаў, то-бок на рукі атрымліваецца менш). Паводле ягоных звестак, дактары ў сярэднім атрымлівалі летась 2 841,5 рубля. Гэта на 49,4% вышэй за сярэдні заробак па краіне. А вось заробкі сярэдніх медыцынскіх работнікаў недацягвалі да гэтага паказчыка. Яны былі 1 576,3 рубля, што на 17,1% менш за сярэдні ўзровень аплаты працы ў цэлым па краіне.

Чыноўнік заявіў, што да 2025 года плануецца павысіць сярэдні паказчык месячнай аплаты працы ў галіне да сярэдняга па краіне.

Характэрна, што зусім нядаўна заробкі дактароў ацэньвалі вышэй — на ўзроўні 154,4% ад сярэдняга заробку па эканоміцы. Як паведамляў старшыня Беларускага прафесійнага прафсаюза медработнікаў Вячаслаў Шыла, сярэдні заробак у ахове здароўя летась быў 1 648,4 рубля. Гэтая сума таксама адрозніваецца ад заяўленай кіраўніком Мінздароўя.