Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


У Мінску суд Партызанскага раёна прызнаў нікчэмнай угоду па адчужэнні жылога дома, гэтага дабівалася пракуратура. Прэтэнзіі ўзніклі да мінчука, які ў 2020 годзе перадаў жыллё лізінгавай кампаніі за 280 тысяч рублёў, але працягваў у ім жыць, аформіўшы дамову арэнды. Пракуратура палічыла, што сума ўгоды моцна заніжаная, а мужчына пазбавіўся ад жылля, каб яго не забрала дзяржава. Пра каго канкрэтна ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак з паведамлення пракуратуры можна зрабіць выснову, што, хутчэй за ўсё, гісторыя пра дом сям'і Цапкалаў — Валерыя і Веранікі.

Фото: minjust.gov.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: minjust.gov.by

«Грамадзянін, здзейсніўшы карупцыйныя злачынствы і маючы намер унікнуць адказнасці, у 2020 годзе ажыццявіў адчужэнне названага жылога дома на карысць лізінгавай кампаніі на падставе дамовы куплі-продажу за 280 тыс. рублёў, у той час як рэальны кошт маёмасці складаў каля 3 млн рублёў. Пасля па дамове фінансавай арэнды, заключанай на 20 гадоў, дадзены аб’ект нерухомасці быў перададзены лізінгавай кампаніяй адказчыку і яго сям'і ў карыстанне», — паведамляе пракуратура Мінска.

У пракуратуры палічылі, што мужчына спрабаваў схаваць нерухомасць ад канфіскацыі ў даход дзяржавы.

Рашэнне суда па прызнанні ўгоды з нерухомасцю нікчэмнай не ўступіла ў законную сілу, яно можа быць абскарджанае альбо апратэставанае ў апеляцыйным парадку.

Таксама паведамляецца, што раней мінчука асудзілі па іншай справе «за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, а таксама злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». «З абвінавачанага на карысць дзяржавы спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам, у суме звыш 2 млн рублёў, — паведамляе пракуратура Мінска. — Адным з прадметаў хабару было аказанне выгадаў маёмаснага характару ў выглядзе выканання работ па будаўніцтве для адказчыка жылога дома ў Мінску».

І ў першым, і ў другім выпадку гаворка ідзе пра адзін і той жа дом.

Відавочна, пракуратура паведамляла пра дом сям'і Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Раней стала вядома, што ў сакавіку 2020 года іх нерухомасць па дамове куплі-продажу перайшла ва ўласнасць лізінгавай кампаніі «Райфайзен-Лізінг».

Нагадаем, у Мінску 7 красавіка абвясцілі прысуд Валерыю Цапкалу — 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адно з абвінавачанняў заключалася ў тым, што Валерый Цапкала атрымліваў хабар яшчэ і за тое, што забяспечваў аплату выкананых будаўнічых работ: нібыта яму зрабілі праектна-даследчыя работы для будаўніцтва яго прыватнага дома на суму больш чым 25 тысяч рублёў, а таксама аплачвалі Валерыю, яго сям'і і блізкім сваякам адпачынак у Крыме.

У пачатку чэрвеня 2022 года ў заснавальніка ПВТ і экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе Валерыя Цапкалы разграмілі дом.

Чытайце таксама