Пра сітуацыю на валютным рынку і прагноз курсаў на тыдзень — у тэксце Myfin.by.
Падзенне курсу даляра
На таргах у мінулую пятніцу, 3 траўня, курс даляра спыніўся на USD/BYN 3,2267 (хоць яшчэ на таргах у аўторак, 30 красавіка, курс даляра падымаўся да USD/BYN 3,255), страціўшы за тыдзень -0,22%. Не вельмі шмат, але важны вынік. З пачатку гэтага года пакуль захоўваецца рост абменнага курсу даляра ЗША на невялікія +1,55%.
Расійскі рубель за той жа прамежак часу таксама патаннеў адносна беларускай валюты, хоць чакаўся рост курсу. У пятніцу курс расійскага рубля спыніўся на значэнні RUB/BYN 3,4958 за 100 расійскіх рублёў. Па выніках тыдня курс знізіўся на -0,31% і з пачатку года перайшоў практычна ў нейтральную зону з невялікім -0,09%. Характэрна, што на таргах 2 траўня быў зафіксаваны рэкордны для гэтага года аб’ём таргоў расійскім рублём у 8534,730 млн рублёў, або 92,117 млн даляраў у эквіваленце.
Што стрымлівае рост даляра?
Уласна, да канца мінулага тыдня курс расійскага рубля пачаў аднаўляцца, і з вялікай доляй імавернасці гэты трэнд працягнецца. Як мінімум да закрыцця таргоў на маскоўскай біржы (а яны закрываюцца пазней за беларускую БВФБ) курс даляра ЗША спыніўся на лакальным мінімуме USD/RUB 91,600. Прычын такога развароту некалькі, і гэта спраецыюецца на гэтым тыдні і на беларускі валютны рынак.
Першая прычына — гэта працяг часовага ўказа прэзідэнта Расіі пра абавязковы продаж замежнай валюты пэўнай катэгорыяй расійскіх экспарцёраў. Другая — нечаканы паварот на пазабіржавым рынку Форэкс, дзе даляр ЗША на мінулым тыдні трапіў у пастку.
1 траўня, у той час калі ўсё прагрэсіўнае чалавецтва адзначала Міжнародны дзень салідарнасці працоўных, прайшло чарговае паседжанне манетарнага камітэта ФРС ЗША. Нечаканасцяў не здарылася, працэнтную стаўку чакана пакінулі на ўзроўні 5,50%. Але ў суправаджальнай прамове кіраўніка ФРС Джэрома Паўэла прагучалі трывожныя ноткі наконт таго, што барацьба з інфляцыяй аказалася не такой простай. Прасцей кажучы, чаканні пачатку паніжэння працэнтнай стаўкі адсунуліся на канец 2024-га — пачатак 2025 года.
На гэтым фоне самая пільная ўвага была звернутая на звесткі рынку працоўнай сілы ў ЗША nonfarm-payrolls, якія выйшлі ў пятніцу. І вось тут здарыўся халодны душ. Амаль усе паказчыкі статыстыкі аказаліся горшымі, чым чакалася.
Сярэдняя заработная плата скарацілася, колькасць занятых у красавіку таксама істотна ніжэйшая за прагноз, узровень беспрацоўя вырас.
Магчыма, гэта тое, чаго чакае ФРС, — астуджэнне амерыканскай эканомікі, але рынак разважыў інакш, і пара EUR/USD падымалася ў моманце да 1,0808. Такім чынам, для расійскага рубля знайшлася падтрымка і з боку.
Прагноз на тыдзень
Але ў гэтай бочцы мёду для рубля можа знайсціся і лыжка дзёгцю. На сёння кошт эталоннай маркі нафты Brent знізіўся да 82,80 USD/br. Прычыны ўсё тыя ж — ЗША з іх ростам нафтавых запасаў. Не выключана, што ва ўмовах заканчэння падатковага перыяду ўмацаванне расійскага рубля можа прыпыніцца.
З улікам сказанага, цягам кароткага тыдня можна чакаць нейтральнай змены абменнага курсу даляра ЗША і расійскага рубля на беларускім валютным рынку. Курс USD/BYN будзе ў такім выпадку вагацца блізу 3,220−3,235. Расійскі рубель застаецца паблізу 3,50 за 100 расійскіх рублёў.