Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  5. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
Читать по-русски


Мінскі гарадскі суд прызначыў дату пачатку працэсу над Аляксандрай Герасіменяй і Аляксандрам Апейкіным, звязанымі з Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці (БФСС). Супраць іх адкрылі спецвытворчасць за «заклікі да санкцый» і запатрабавалі з’явіцца ў суд 19 снежня.

Аляксандра Герасіменя. Фота: TUT.BY

Трохразовую медалістку Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнку свету і Еўропы па плаванні Аляксандру Герасіменю, якая раней узначальвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС), і выканаўчага дырэктара БФСС Аляксандра Апейкіна пачнуць завочна судзіць 19 снежня — інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце суда. Ад абаіх патрабуюць з’явіцца ў гэты дзень да 10 гадзін раніцы з дакументамі, якія пацвярджаюць асобу.

Нагадаем, супраць актывістаў адкрылі спецвытворчасць па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Згодна з матэрыяламі справы, яны патрабавалі ўвесці санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і іншых спартыўных арганізацый, перанесці міжнародныя спаборніцтвы, уключаючы ЧС па хакеі, і адмовіцца ад іх спансаравання, не дапускаць спартоўцаў беларускай зборнай да спаборніцтваў пад дзяржаўным сцягам, а самім спартоўцам прапаноўвалі рыхтавацца за межамі Беларусі, абяцаючы фінансавую падтрымку.

«Гэтыя дзеянні спрыялі адмене шэрагу спартыўных мерапрыемстваў і нанеслі шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльных сферах. Матэрыяльная шкода перавысіла 800 тысяч рублёў», — заявілі ў Генпракуратуры.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў ліпені падпісаў закон аб зменах у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.