Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Урад Беларусі 23 верасня зацвердзіў палажэнне пра праверку звестак кандыдатаў на асобныя пасады службоўцаў. Цяпер будуць глядзець нават на тое, ці затрымліваўся кандыдат па «адміністратыўцы» і ці ёсць у яго карта паляка або ВНЖ іншай краіны. Але такія праверкі на «добранадзейнасць» і раней практыкаваліся ў дзяржаўных арганізацыях і на прадпрыемствах. Расказваем, як з імі сутыкаліся беларусы (ёсць нават выпадак, калі выпрабаванне ўдалося прайсці).

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Імёны суразмоўцаў змененыя з меркаванняў бяспекі.

«У нас ёсць працэдура праверкі кандыдатаў, вы яе не прайшлі»

З праверкамі «на ідэалагічную правільнасць» нашая 24-гадовая чытачка Аляксандра ўпершыню сутыкнулася яшчэ два гады таму. У верасні 2021 года яна ўладкоўвалася хімікам на адно са сталічных прадпрыемстваў, але працы не атрымала.

— Тады мне намёкамі расказалі, што я не прайшла ідэалагічнай праверкі, не сказаўшы больш нічога і ніяк не адказваючы на мае пытанні. Нават гэтае кароткае тлумачэнне давялося ледзь не выцягваць, — успамінае яна. — І вось нядаўна, летам 2023-га, я вырашыла выпрабаваць лёс і адгукнулася на вакансію тамсама. Праўда, ужо ў іншы аддзел. Але гісторыя паўтарылася. Сумоўе з загадчыкам лабараторыі прайшло выдатна, мяне ўжо хацелі ўзяць, сказалі прынесці ўсе дакументы і напісаць заяву пра прыём на працу. Праз пару дзён загадчык паведаміў: «У нас ёсць працэдура праверкі кандыдатаў, вы яе не прайшлі».

У чым менавіта яна заключалася, Аляксандры так і не сказалі. А абмеркавання гэтай тэмы, успамінае яна, імкнуліся ўнікаць. Пасля чарговай адмовы дзяўчына спрабавала ўладкавацца на падобную пасаду яшчэ ў адну кампанію. Сумоўе прайшло гладка, а потым — зноў тая самая праверка.

— Ужо потым яны тэлефанавалі і пыталі, ці няма ў мяне праблем, звязаных з 2020 годам, — апісвае Аляксандра. — Казалі, што будуць набіраць мінулага працадаўцу і даведвацца падрабязнасці (а гэта якраз было дзяржпрадпрыемства). Пры гэтым ніякіх праблем з сілавікамі ў мяне не было і няма, спакойна праходжу мяжу нават цяпер, ні разу не выклікалі на допыты. Але ўсё роўна нікуды не бяруць. Уражанне ад усяго гэтага, вядома, негатыўнае: хочацца працаваць па спецыяльнасці, а не атрымліваецца. І ніхто не можа сказаць, праз што канкрэтна гэта адбываецца.

Цяпер дзяўчына шукае месца ў прыватных фірмах, бо хоча працягваць развівацца як хімік. Але дадае: калі нічога не зменіцца, давядзецца або мяняць сферу дзейнасці, або шукаць вакансію за мяжой.

Падобная гісторыя адбылася з мінчуком Андрэем. Гэтым летам ён пайшоў уладкоўвацца праектавальнікам на адно са сталічных прадпрыемстваў. Усе этапы гутарак малады чалавек прайшоў паспяхова.

— У мяне былі гутаркі з непасрэдным начальнікам, з аддзелам кадраў і гэтак далей. Кожны з іх мне сказаў, што будзе праверка службай бяспекі, якая ў тым ліку глядзіць сацсеткі. І калі нешта знойдуць, то не пусцяць, — расказвае ён. — Але там была такая схема: цябе спачатку ўхваляюць да прыёму на працу, а ўжо потым адпраўляюць запыт у службу бяспекі.

Рашэння гэтай самай службы Андрэй чакаў каля тыдня. І вось неўзабаве прыйшоў званок з ананімнага нумара.

— Сумным голасам сказалі, што служба бяспекі мяне «завярнула». Прычым без тлумачэння, проста: «Добры дзень, мы з прадпрыемства. На жаль, служба бяспекі вас не прапусціла. Да пабачэння», — апісвае мужчына тую размову. — Я чакаў, што такое можа адбыцца, але, ведаючы як у нас усё ўладкаванае, думаў: а раптам нічога не знойдуць.

Ён кажа, што адзіная нагода «прычапіцца да яго» — гэта затрыманне ў жніўні 2020-га. Але тады мужчыну адпусцілі без суда. З таго часу ніякіх праблем у яго не было. Праз адмову Андрэй не асабліва знерваваўся — са старой працы ён не сыходзіў, а таму нічога не страціў.

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«На некаторыя фота ў галерэі службоўцы не адрэагавалі»

24-гадовая Ангеліна сутыкнулася са скрупулёзнай праверкай яшчэ ў канцы 2021 года. Тады чытачка хацела ўладкавацца ў адзін з музеяў Гродзенскай вобласці. Як і ў мінулых гісторыях, да пэўнага моманту ў яе ўсё ішло выдатна.

— Я была на сумоўі з дырэктаркай, вельмі мілай жанчынай, — успамінае яна. — Мы пагаварылі пра маю кампетэнцыю, яна патлумачыла, што хоча бачыць з майго боку, і гэтак далей. Дырэктарцы ўсё падабалася, але ў канцы гутаркі яна дадала, што адправіць мае звесткі на праверку. На той момант у мяне не было ніякіх затрыманняў, хоць я і ўдзельнічала ў пратэстах. Але задоўга да гэтага сумоўя ўсе фатаграфіі з сацсетак я прыбрала і ўсё пачысціла.

Рашэння наконт прыёму на працу дзяўчына чакала некалькі месяцаў. За гэты час яе дакументы дайшлі да Міністэрства культуры, а сама яна паспела схадзіць на сумоўе ў аблвыканкам.

— І потым мне прылятае адказ: «Не, мы вас не бяром». І ўсё, ніякіх тлумачэнняў, — расказвае Ангеліна. — Ужо пастфактум я даведалася, што мяне не ўзялі праз праверкі сацсетак. Рэч тым, што ў мяне «ВКонтакте» быў рэпост верша Рыгора Барадуліна «25 сакавіка». І, натуральна, там быў БЧБ-сцяг. А ў Facebook на аватарцы быў стыкер у выглядзе БЧБ-сцяга. Атрымліваецца, яны гэта ўзялі за аснову адмовы — верш і стыкер у выглядзе сцяжка.

25-гадоваму Анатолю пашанцавала больш. Увесну гэтага года малады чалавек уладкоўваўся ў вайсковую частку на тэхнічную пасаду. Яго правяралі проста падчас сумоўя. Але «нічога сур’ёзнага» не знайшлі:

— Запатрабавалі характарыстыку з папярэдняга месца працы з абавязковай графой, што не быў заўважаны ва ўдзеле ў мітынгах. Правялі гутарку (шчыра кажучы, не памятаю пра што), папрасілі тэлефон на праверку. Шукалі падпіскі на экстрэмісцкія каналы, паблікі, людзей. Прагледзелі акаўнты ў YouTube, Instagram, «ВКонтакте», Telegram. Усё гэта заняло хвілін 30−40, і ў выніку нічога не знайшлі. А на некаторыя фота ў галерэі (лёгкая эротыка, справа маладая) службоўцы контрразведкі не адрэагавалі, што падалося дзіўным. Але перад паходам туды я не быў гатовы да таго, што ўсё будуць правяраць так старанна.

Вывучыўшы тэлефон Анатоля, наймальнікі адправілі запыт у РАУС па асабістай справе суразмоўцы: ці ёсць прыводы і судзімасці. Калі прыйшоў адмоўны адказ, пачалі афармляць дакументы. А мужчыну спатрэбілася толькі прайсці тэст з псіхолагам, пасля чаго яго прынялі на працу.

Чытайце таксама