Жонка Аляксея Навальнага Юлія Навальная запісала першае відэа пасля смерці мужа. У ім яна заявіла, што працягне ягоную справу.
«Мяне не мусіла быць на гэтым месцы. Я не мусіла запісваць гэта відэа. На маім месцы мусіў быць іншы чалавек, але гэтага чалавека забіў Уладзімір Пуцін. Тры дні таму Уладзімір Пуцін забіў майго мужа Аляксея Навальнага. Пуцін забіў бацьку маіх дзяцей, адабраў самае дарагое, што ў мяне было, самага блізкага і самага любімага чалавека. Але яшчэ Пуцін адабраў Навальнага ў вас, дзе ў калоніі на Крайняй Поўначы, за Палярным кругам, у вечнай зіме Пуцін забіў не проста чалавека Аляксея Навальнага — ён разам з ім захацеў забіць нашыя надзеі, нашую свабоду, нашую будучыню», — сказала жонка загінулага расійскага апазіцыянера.
Яна абвінаваціла прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў забойстве свайго мужа.
«Мы ведаем, праз што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея тры дні таму. Мы хутка вам пра гэта раскажам. Мы абавязкова даведаемся, хто менавіта і як менавіта выканаў гэтае злачынства. Мы назавём прозвішчы і пакажам твары. Але галоўнае, што мы можам зрабіць для Аляксея і для сябе, — гэта працягваць змагацца», — дадала Юлія Навальная.
«Але галоўнае, што мы можам зрабіць для Аляксея і для сябе, — гэта працягваць змагацца. Больш, адчайней, люцей, чым раней. Я ведаю, здаецца, што больш ужо немагчыма. Але трэба больш. Сабрацца ўсім разам у адзін моцны кулак і ўдарыць ім па гэтым звар’яцелым рэжыме, па Пуціну, па яго сябрах, па бандытах у пагонах, кухарах і забойцах, якія скалечылі нашую краіну», — заклікала яна.
Навальная падкрэсліла, што яе муж марыў пра свабодную, мірную, шчаслівую, цудоўную Расію будучыні.
«Я хачу жыць у такой Расіі. Я хачу, каб у ёй жылі нашыя з Аляксеем дзеці. Я хачу разам з вамі яе пабудаваць, менавіта такую, якой яе ўяўляў Аляксей Навальны, поўную годнасці, справядлівасці і любові. Толькі так і ніяк інакш. Неймаверная ахвяра, якую ён прынёс, можа стаць недарэмнай. Змагайцеся і не здавайцеся. Я не баюся, і вы нічога не бойцеся», — заявіла яна.
Нагадаем, 16 лютага ФСВП Расіі паведаміў пра смерць палітвязня Аляксея Навальнага. У паведамленні гаворыцца, што ён памёр у калоніі пасля прагулкі. Следчы камітэт РФ арганізаваў працэсуальную праверку па факце смерці апазіцыянера. Аляксей Навальны знаходзіўся ў ПК-3 у пасёлку Харп Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі Расіі, куды яго перавялі з ПК-6 ва Уладзімірскай вобласці.
Маці Навальнага не аддаюць цела яе сына. Раней сёння прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расследаванне абставінаў смерці Навальнага вядзецца, «выконваюцца ўсе неабходныя дзеянні, прадугледжаныя заканадаўствам». Ён таксама дадаў, што пытанне перадачы цела сваякам не адносіцца да Крамля, «мы не займаемся гэтай справай».