Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  3. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  4. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  5. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  6. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  7. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  11. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  12. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


На мяжы з Беларуссю Польшча мае дачыненне не з мігрантамі, якія спрабуюць атрымаць прытулак у Еўрасаюзе, а з «ордамі бандытаў», заявіў 26 чэрвеня ў Сейме польскі віцэ-прэм'ер — міністр нацыянальнай абароны Уладыслаў Касіняк-Камыш, піша «Позiрк».

Владислав Косиняк-Камыш. Фото: X / Владислав Косиняк-Камыш
Уладыслаў Касіняк-Камыш. Фота: X / Уладыслаў Касіняк-Камыш

Кіраўнік вайсковага ведамства прадставіў у сераду, 26 чэрвеня, у парламенце праект паправак да законаў, якія рэгулююць дзеянні арміі, паліцыі і памежнай службы ў выпадку пагрозы дзяржаўнай бяспецы.

Паводле Касіняка-Камыша, нелегалы «нападаюць на мяжу і спрабуюць атакаваць польскіх салдат і афіцэраў», яны «падрыхтаваныя і навучаныя гэтаму».

«Гэта найвышэйшы ўзровень гібрыднай вайны, скіраванай супраць Рэспублікі Польшча, найвышэйшы ўзровень гэтай вайны, скіраванай сёння супраць бяспекі польскай дзяржавы», — сказаў ён.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў 22 чэрвеня, што Варшава разглядае магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў у сувязі з дзеяннямі Беларусі.

Нагадаем, у апошнія тыдні сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы пагоршылася. Колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы зноў вырасла, а ў канцы траўня адбылося некалькі інцыдэнтаў з нападамі на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы. Адзін з пацярпелых, польскі салдат, які патруляваў мяжу, праз некалькі дзён пасля нападу памёр.

Праз эскалацыю Варшава вырашыла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім, — такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021−2022 гадах. Акрамя таго, улады Польшчы задумаліся пра закрыццё двух апошніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Крызіс узнік на фоне пагаршэння адносін паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, бо праз санкцыі «ў нас на гэта няма ні грошай, ні сіл». З таго часу патокі мігрантаў амаль бесперапынна атакуюць мяжу ЕС.