Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


/

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа перадаць Украіне ядзерную зброю, каб раз і назаўжды перашкодзіць Расіі і Уладзіміру Пуціну. Такое меркаванне агучыў брытанскі эксперт па бяспецы і абароне Нікалас Драманд выданню Daily Express.

Дональд Трамп и Владимир Путин. Фото: Reuters / пресс-служба Кремля
Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters / прэс-служба Крамля

Адзначаецца, што перамога Трампа на выбарах у ЗША выклікала занепакоенасць ва Украіне адносна таго, ці атрымае яна падтрымку ад амерыканцаў у барацьбе супраць Расіі.

У прыватнасці, з’явіліся асцярогі, што Трамп можа прымусіць Украіну заключыць непажаданае пагадненне пра спыненне агню, але Драманд лічыць, што Трамп, які вярнуўся ў прэзідэнцкае крэсла, можа выкарыстаць іншы падыход.

«Цягам наступных чатырох гадоў Расія пераўзброіцца, але і Украіна таксама адновіцца, пераўзброіцца і падрыхтуецца. ЗША могуць перадаць Украіне ядзерную зброю. Угода можа быць заключаная вельмі ціха, і Украіна раптам стане вельмі магутнай. Зяленскі можа сказаць: «У нас ёсць ядзерная зброя, і калі вы нападзяце на нас, мы будзем бамбіць Маскву», — падзяліўся меркаваннем эксперт.

Ён дадаў, што перадача ядзернай зброі Украіне магла б быць казырнай картай Трампа.

«Гэта можа быць казырнай картай Трампа. З аднаго боку, гэта можа быць неразважлівасцю — даць Украіне ядзерную зброю, з іншага — гэта можа аднавіць баланс міру і сіл у рэгіёне», — лічыць Драманд.

Ён таксама адзначыў, што ЗША могуць перадаць такую зброю Украіне, але адначасова заявіць, што краіну не прымуць у NATO.